МІНСК, 17 сак - Sputnik. Усе выпадкі каронавіруса апынуліся прывезенымі ў Беларусь звонку, паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў.
"З самага пачатку распаўсюджвання эпідэміі мы з СААЗ працуем кругласутачна. І няма ніводнай рэкамендацыі, якую б не выконваў беларускі бок", - звярнулі ўвагу ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Пасля чаго дадалі, што пазіцыя, якую агучыла СААЗ сёння ў адносінах да дзеянняў беларускіх уладаў, як раз пацвярджаюць гэта.
"На сённяшні дзень устаноўлены два выпадкі завозу на тэрыторыю Беларусі каронавіруса з Масквы. Астатнія таксама прывезены звонку", - сказалі ў прэс-службе міністэрства.
Пры гэтым там выказалі меркаванне, што "з эпідэміяй можна эфектыўна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі. Гэта агульны выклік, нагода згуртавацца, сапраўдная праверка адносін".
Нагадаем, у панядзелак Расія абвясціла аб намеры зачыніць мяжу з Беларуссю, раней гэта зрабілі Польшча, Украіна, Літва і Латвія.
У цяперашні час каронавірус у Беларусі пацверджаны ў 36 чалавек. Агульная колькасць тых, хто заразіўся ў свеце складае больш за 167 тысяч, носьбіты і хворыя выяўленыя ў 151 краіне.