Сын Макея не ходзіць у школу - з ім вучацца дзеці турыста з Італіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Макей разам з сынам Арцёмам, архіўнае фота
Уладзімір Макей разам з сынам Арцёмам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арцём Палякоў настроены аптымістычна: ён параіў сваім падпісчыкам выконваць правілы гігіены, мыць рукі і радзей бываць у натоўпе.

МІНСК, 17 сак - Sputnik. Сын міністра замежных спраў Уладзіміра Макея знаходзіцца на "хатнім" карантыне з-за таго, што некаторыя навучэнцы яго школы нядаўна пабывалі ў Італіі, пра гэта ён распавёў у сацсетках.

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік - Sputnik Беларусь
Каранік: ніводнага новага выпадку каронавіруса не зафіксавана

"Часова я не хаджу ў школу з-за таго, што ў нас вучыліся людзі, якія не сказалі, што лёталі ў Італію (там быў адзін чалавек у нас у Беларусі, а яго дзеці вучыліся са мной у школе)", - распавёў Арцём Палякоў.

Паводле яго слоў, у яго класе зараз зусім мала дзяцей. Ён лічыць, было б добра ўвесці каранцін: "прыкрыць" усе месцы вялікага збору людзей, не праводзіць мерапрыемствы. Настроены хлопец аптымістычна.

"Усе хутка наладзіцца. Галоўнае - выконваць правілы гігіены, мыць рукі, не "тусавацца" ў вялізным натоўпе", - параіў Арцём.

Напярэдадні Міністэрства адукацыі Беларусі ўзмацніла санітарна-прафілактычныя меры ва ўсіх установах адукацыі з-за каронавіруса: рэкамендавана абмежаваць наведванне староннімі, адмовіцца ад правядзення масавых мерапрыемстваў і, па магчымасці, абмежаваць перасоўванне ў саміх ўстановах.

Стужка навiн
0