"Нельга сказаць, што гэта эксперымент, але нейкі новы віток, новае натхненне. Песня на рускай мове, і ўсе хто мяне ведае, памятаюць, што я выпусціў толькі-толькі новы альбом. Я "Падзяку сэрдца" рыхтаваў 8 гадоў і для мяне гэта было вельмі-вельмі важна, усё ж такі беларус павінен выпусціць першы альбом або першую песню на "беларускай мове", а потым ужо далей рабіць крокі нейкія, я так лічу, гэта маё меркаванне", - кажа Юзары.
Новую песню "Мой вайб" музыка вырашыў выпускаць адразу з кліпам. Гэта розныя адчуванні, калі ты бачыш, як артыст або група выдае песню, чым калі проста чуеш, кліп - гэта атмасфера, тлумачыць Юзары.
Акрамя таго, суразмоўца Sputnik успамінае свой вопыт удзелу ў конкурсе "Еўрабачанне 2015" і адзначае, што іх дуэт з Маймунай быў "адным з нямногіх, каго не "хаяў" свой народ". У гэтым сэнсе цяперашнім прадстаўнікам Беларусі на конкурсе - дуэту VAL - вельмі патрэбна падтрымка сваіх, кажа UZARI.
"Годны прадстаўнік, вельмі годны. Гэта не сорамна, гэта фірмова, але гэта немаштабна. На жаль, 98% артыстаў і гуртоў, якія падаюць заяўкі на "Еўрабачанне" ці ўвогуле неяк спрабуюць зайсці нагой у гэты пакой, яны абсалютна не разумеюць , што іх чакае і якога ўзроўню патрэбен музычны матэрыял. Занадта дробна мыслім... Можа, таму што мы маленькая краіна ці мы сціплыя, далікатныя. Таму вось гэтага "прабачце, што я прыйшоў" - гэтага вельмі шмат", - распавядае Юзары.
Таксама ў размовах - ці збярэцца сам UZARI на конкурс "Еўрабачанне" зноў і калі чакаць яшчэ адзін новы альбом музыкі, на якой мове артысту важна ўмець спяваць і ці патрэбна яму прафесійная адукацыя, што перашкаджае развіццю айчыннага шоу-бізнесу і чым каштоўны для UZARI педагагічны і прадзюсарскі досвед з групай Monkey Tops. Падрабязнасці ў відэатрансляцыі.