Беларусы патрабуюць увесці каранцін для цяжарных, дзяцей і пажылых людзей

© Pixabay / StockSnapЦяжарная жанчына, архіўнае фота
Цяжарная жанчына, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адпаведная петыцыя з'явілася ў сетцы, яе аўтары лічаць, што трэба ізаляваць гэтыя катэгорыі грамадзян, каб засцерагчы іх ад каронавіруса.

МІНСК, 20 сак - Sputnik. Беларусы стварылі петыцыю з патрабаваннем да Міністэрства аховы здароўя прызначыць каранцін для цяжарных, дзяцей і пажылых людзей з-за пагрозы каронавіруса, тэкст размешчаны на сайце Petitions.by.

Паўтара цэнтнера мыйных сродкаў: як у філіяле Мінсктранса мыюць аўтобусы - Sputnik Беларусь
Відэа
Паўтара цэнтнера мыйных сродкаў: як у філіяле Мінсктранса мыюць аўтобусы

Петыцыя з'явілася ў мінулы чацвер. Яе аўтары заклапочаныя тым, што некаторыя катэгорыі грамадзян могуць пацярпець ва ўмовах адсутнасці каранціну, які да гэтага часу не прыняты, нягледзячы на тое, што ў Беларусі зафіксавана ўжо 69 выпадкаў заражэння COVID-19.

"Патрабуем увесці каранцін для цяжарных жанчын і такім чынам абараніць іх ад магчымасці заражэння каронавірусам. Патрабуем ўвесці меры для забеспячэння бяспекі жыцця маці і будучага дзіцяці (асабліва звярнуць увагу на медыцынскага работніка ў дадзеным становішчы). Неабходны каранцін для ўсіх цяжарных жанчын, дзяцей і пажылых людзей", - гаворыцца ў тэксце.

У дадзены момант петыцыя яшчэ не набрала папулярнасць, яе падпісалі усяго 11 чалавек.

СААЗ 11 сакавіка абвясціла ўспышку новага каронавіруса COVID-19 пандэміяй. У свеце заражаныя ўжо больш за 209 тысяч чалавек у 168 краінах, амаль дзевяць тысячаў, памерлі.

Стужка навiн
0