Лукашэнка: мы адной нагой уступілі ў фінансавы крызіс

© Photo : Пресс-служба президента РБНаведванне прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства "Адані"
Наведванне прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства Адані - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле слоў беларускага лідара, пакуль незразумела, наколькі моцна пагоршыцца эканамічная сітуацыя ў свеце.

МІНСК, 20 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў фінансава-эканамічную сітуацыю ў свеце, адпаведную заяву ён зрабіў у пятніцу.

Праца Мінскага завода колавых цягачоў - Sputnik Беларусь
Лукашэнка на нарадзе па эканоміцы: хваліцца асабліва няма чым

На фоне сітуацыі з каронавірусам сусветныя фондавыя рынкі перажылі горшыя за доўгі час абвалы. Сітуацыя адбілася на эканоміцы практычна ўсіх краін свету.

"Не хачу быць банальным, проста выкажу сваё меркаванне. Што тычыцца фінансава-эканамічнага крызісу, мы ўжо туды адной нагой ўступілі. А цяпер, паколькі валацільнасць і ваганні па ўсіх напрамках вельмі высокія, спрабуем гэтую нагу вярнуць на месца", - сказаў Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемства "Адані" у Мінску.

Па словах кіраўніка дзяржавы, галоўнае пытанне ў тым, "атрымаецца нам назад гэтую нагу вярнуць і побач паставіць ці ж мы туды і другую нагу паставім?"

Прэзідэнт дадаў, што пакуль незразумела, як моцна эканамічная сітуацыя ў свеце будзе пагаршацца. Магчыма, што краінам яшчэ атрымаецца вярнуцца да ўзроўню развіцця, які быў учора.

"Трэба аналізаваць, што мы зараз робім. Наперадзе пасланне прэзідэнта народу і парламенту, таму прапрацоўваем і аналізуем некаторыя напрамкі. Магчыма, да таго часу абстаноўка дазволіць нам зрабіць пэўныя адназначныя высновы", - дадаў Лукашэнка, яго словы прывяла прэс-служба.

Стужка навiн
0