Рэпліку лёгкага разведвальнага браневіка Sd.Kfz. 222 пабудавалі спецыялісты-рэстаўратары на гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", ролік пра тое, як збіралі бронеаўтамабіль, апублікаваў тэлеканал "ВаенТБ".
Прыдатнага асобніка для рэстаўрацыі ва ўмельцаў не знайшлося, таму машыну вырашылі будаваць проста па эскізах і чарцяжах, знойдзеных у кнігах і на прасторах інтэрнэту.
На тое, каб ўвасобіць задумку ў метале, спатрэбілася чатыры месяцы. І вось ужо пафарбаваны бранявік праходзіць хадавыя выпрабаванні. Ён будзе ўдзельнічаць у рэканструктарскіх мерапрыемствах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.
Sd.Kfz. 222 - лёгкі бранявік, распрацоўваўся ў якасці разведвальнай або штабной машыны. Ён вырабляўся з 1937 па 1944 гады і ўжываўся на ўсіх тэатрах баявых дзеянняў нямецкай арміі. Усяго такіх бронемашын было пабудавана каля 1000 штук.