В'етнам з-за каронавіруса прыпыніў бязвіз для беларусаў

© SputnikБеларускі пашпарт, архіўнае фота
Беларускі пашпарт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нягледзячы на пандэмію і закрытыя ў шэрагу краін межы, беларусы працягваюць падарожнічаць - па дадзеных ДПК, толькі за 3 сутак за мяжу выехала каля 11 тысяч грамадзян краіны.

МІНСК, 20 сак - Sputnik. З 21 сакавіка грамадзяне Беларусі не змогуць патрапіць у В'етнам па праграме, якая давала магчымасць бязвізавага ўезду ў краіну. Ханой прыпыніў ў рамках барацьбы з каронавірусам дзеянне бязвіза, праграма распаўсюджвалася таксама на грамадзян Расіі і Японіі.

Пасажыры на эскалатары - Sputnik Беларусь
МЗС: беларусы, якія зараз едуць за мяжу, робяць гэта на свой страх і рызыку

"Рашэнне (аб адмене бязвізавай праграмы), як пастанавіла в'етнамскае міністэрства замежных спраў, уступае ў сілу з 21 сакавіка у 12:00", - гаворыцца ў заяве на сайце інтэрнэт-газеты ўрада В'етнама.

У ім таксама адзначаецца, што грамадзяне краін-удзельніц праграмы, могуць наведаць В'етнам, калі здолеюць атрымаць візу.

Аднак раней у аўторак В'етнам на 30 дзён спыніў выдачу віз замежнікам.

СААЗ 11 сакавіка абвясціла ўспышку новага каронавіруса COVID-19 пандэміяй. У свеце заражаныя ўжо больш за 207 тысяч чалавек у 166 краінах, больш за 8,6 тысячы памерлі.

Пры гэтым некаторыя беларусы, нягледзячы на складаную эпідсітуацыю і закрытыя межы, працягваюць падарожнічаць. Напярэдадні МЗС звярнуўся да грамадзян з настойлівай рэкамендацыяй выключыць паездкі без асаблівай неабходнасці за мяжу. Па дадзеных Дзяржаўнага пагранкамітэта, за трое сутак з 16 да 19 сакавіка за мяжу выехала каля 11 тысяч грамадзян краіны.

"Грамадзяне, якія ажыццяўляюць падобныя крокі, павінны разумець, што робяць яны гэта на свой страх і рызыку", - гаворыцца ў заяве МЗС.

Стужка навiн
0