Мінздароўя: у Беларусі 76 выпадкаў заражэння каронавірусам

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOЛекары ў спецыяльнай форме падчас шпіталізацыі людзей з падазрэннем на каронавірус
Лекары ў спецыяльнай форме падчас шпіталізацыі людзей з падазрэннем на каронавірус - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пры гэтым, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, 15 пацыентаў ужо вылечылі і выпісалі з бальніцы; пад наглядам урачоў застаецца 61 чалавек.

МІНСК, 21 сак - Sputnik. Колькасць заражаных каронавірусам Беларусі дасягнула 76, пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.

Праца медыка - Sputnik Беларусь
Мінздароўя: паніка ў журналісцка-блогерскім асяроддзі перашкаджае працаваць

"На сённяшні дзень 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаны і выпісаныя з медыцынскіх устаноў. Яшчэ 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях пад пастаянным медыцынскім кантролем і на лячэнні", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Пры гэтым у часткі пацыентаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў шпіталях, тэсты ўжо паказалі адмоўны вынік на наяўнасць COVID-19 - іх рыхтуюць да выпіскі. Як мяркуецца, іх адпусцяць дадому ў пачатку наступнага тыдня.

Тэставаць грамадзян на каронавірус у Беларусі пачалі яшчэ 23 студзеня. За гэты час праверылі ўжо больш за 20 тысяч чалавек.

Нагадаем, першы выпадак каронавіруса ў Беларусі быў зафіксаваны ў канцы лютага ў студэнта з Ірана. Пазней захварэлі некалькі чалавек з блізкага атачэння першага інфікаванага і былі выяўленыя яшчэ некалькі завозных выпадкаў COVID-19.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваўся па сітуацыі з каронавірусам - з першага дня з'яўлення яго ў Беларусі. Так, ён казаў, што "гэта пустое". Кіраўнік дзяржавы выступае супраць карантыну ў школах і закрыцця межаў, пры гэтым падкрэслівае: паніка з-за каронавіруса можа прычыніць больш шкоды, чым сама інфекцыя.

Стужка навiн
0