Нацбанк прапануе ўвесці для беларусаў "крэдытныя канікулы"

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкКрэдытаванне насельніцтва
Крэдытаванне насельніцтва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Увядзенне падобных мер у Нацбанку аргументавалі неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай у Беларусі з-за распаўсюджвання каронавіруса.

МІНСК, 21 сак - Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі звярнуўся да банкаў рэспублікі з прапановай увесці для іх кліентаў - фізічных асоб так званыя "крэдытныя канікулы".

Адпаведны ліст рэгулятара, датаваны 20 сакавіка і падпісаны старшынёй праўлення Паўлам Калаўрам, быў размешчаны на афіцыйнай старонцы банка ў сацыяльнай сетцы Facebook.

"У мэтах зніжэння крэдытнай нагрузкі грамадзян у сувязі з пагаршэннем іх фінансавага становішча і немагчымасцю належнага выканання імі абавязацельстваў рэкамендуем банкам разгледзець магчымасць прадастаўлення грамадзянам адтэрміноўкі вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстанне ім - крэдытных канікул", - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што пры гэтым для грамадзян будзе неабходна падоўжыць тэрмін пагашэння крэдыту.

Увядзенне падобных мер у Нацбанку аргументавалі неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай у Беларусі з-за распаўсюджвання каронавіруса: ёсць верагоднасць, што работнікі будуць сыходзіць у сацыяльныя адпачынкі з частковым захаваннем заробку або без яго.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 69 выпадкаў каронавіруса. 15 чалавек ужо выпісаныя са шпіталяў, яшчэ ў 42 чалавек вірус ніяк не праяўляецца. Клінічныя праявы ёсць толькі ў 12 чалавек.

Стужка навiн
0