Некаторыя еўрапейскія краіны ўвялі абмежаванні для сваіх грамадзян з-за распаўсюджвання новага тыпу каронавіруса. Медыкі заклікаюць людзей заставацца дома і такім чынам зрабіць свой унёсак у барацьбу з пандэміяй.
У Беларусі каранцін афіцыйна не абвешчаны, аднак людзей заклікаюць адмовіцца ад наведвання людных месцаў і масавых мерапрыемстваў. Людзей заклікалі абмежаваць перамяшчэння як унутры краіны, так і за яе межы - папросту, адмовіцца ад паездак не толькі ў далёкія краіны, але і ў суседнія гарады.
Як беларусы выконваюць гэтыя рэкамендацыі, праверылі карэспандэнты Sputnik. Нашы журналісты прайшліся па цэнтральных вуліцах розных гарадоў і паглядзелі, як праводзяць гэтыя дні беларусы.
Глядзіце на відэа, ці апусцелі вуліцы Брэста, Гродна, Віцебска і ці так па-ранейшаму весела на "барнай вуліцы" сталіцы - Зыбіцкай.