МІНСК, 24 сак - Sputnik. Больш за трыста замежнікаў звярнулася ў МУС Беларусі з просьбамі падоўжыць ім тэрміны знаходжання краіне, паведаміў кіраўнік дэпартамента па грамадзянстве іміграцыі МУС Аляксей Бягун.
"Да цяперашняга часу больш за 300 замежных грамадзян звярнулася да нас з просьбамі падоўжыць ім час знаходжання да 90 сутак", - паведаміў Бягун журналістам у аўторак.
Паводле яго слоў, гэта замежныя грамадзяне з многіх краін свету.
"Але ў асноўным гэта грамадзяне з блізкага замежжа. Гэта грамадзяне Азербайджана, Узбекістана", - сказаў Бягун.
Нагадаем, у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса многія краіны, у тым ліку дзяржавы, сумежныя з Беларуссю, часова зачынілі свае межы для наведвання замежнікаў. Беларусь прыняла рашэнне павялічыць час знаходжання ў краіне замежных грамадзян да 90 і больш дзён, паведамілі ў МУС. Каб атрымаць такі дазвол, замежніку неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі АУС па месцы знаходжання або рэгістрацыі.
Калі замежны госць даведаўся аб адмене свайго рэйса непасрэдна па прыездзе ў аэрапорт, ён можа аформіць візу таксама ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".