МІНСК, 25 сак - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус COVID-19 у Беларусі дасягнула 86 чалавек, паведаміла ў сераду Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы праведзена каля 23 тысяч тэстаў на каронавірус.
"На сённяшні дзень ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў", - адзначылі ў міністэрстве.
Як дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя, яшчэ па двух пацыентах сёння праводзіцца дадатковая праверка "ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў".
Нагадаем, чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя на брыфінгу ў панядзелак запэўнілі ў тым, што сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса сёння кантралюемая. Разам з тым, пэўныя меры прымаюцца: кантроль за тымі, хто ўязджае ў краіну, і ізаляванасць кантактаў хворых.
Акрамя таго, установам грамадскага харчавання рэкамендавана расставіць столікі на большую адлегласць адзін ад аднаго. Мінскія кінатэатры ўжо памянялі схемы рассаджвання, каб паміж наведвальнікамі была дастатковая адлегласць. Хворымлюдзям, а таксама пажылым і якія маюць хранічныя захворванні, рэкамендуюць выконваць ізаляцыю.
Чытайце таксама:
- Віцяблянін паказаў умовы ўтрымання пацыентаў з падазрэннем на COVID-19
- Беларусы могуць дапамагчы бальніцам у барацьбе з каронавірусам
- Эксперт распавёў, як праводзяць два асноўныя тыпы тэстаў на COVID-19