Пуцін абвясціў наступны тыдзень непрацоўным у Расіі

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт РФ заклікаў грамадзян краіны праявіць дысцыпліну і адказнасць і заставацца дома ў сувязі з пагрозай заражэння каронавірусам.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, выступаючы са зваротам да нацыі ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса, абвясціў наступны тыдзень у Расіі непрацоўным.

Зварот Пуціна да расіян у сувязі з каронавірусам – трансляцыя - Sputnik Беларусь
Відэа
Зварот Пуціна да расіян у сувязі з каронавірусам - відэа

Такім чынам, выхадныя ў Расіі працягнуцца з суботы, 28 сакавіка, па нядзелю, 5 красавіка. Пры гэтым заробак грамадзянам за гэты перыяд будзе захаваны.

Прэзідэнт РФ заклікаў грамадзян праявіць дысцыпліну і адказнасць і заставацца дома ў сувязі з пагрозай заражэння каронавірусам, паводле яго слоў, гэта самае бяспечнае цяпер. Ён таксама папрасіў гранічна ўважліва ставіцца да рэкамендацый, якія даюць урачы, асабліва - людзей старэйшага пакалення і грамадзян з хранічнымі захворваннямі.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што жыццё і здароўе грамадзян з'яўляюцца галоўным прыярытэтам, "да разгортвання сістэмы своечасовай медыцынскай дапамогі і прафілактыкі падлучаныя ўсе магчымасці і рэсурсы", запэўніў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла успышку новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Па апошніх дадзеных СААЗ, у свеце заражаныя ўжо больш за 372 тысяч чалавек, звыш 16 тысяч памерлі. У Расіі, па апошніх дадзеных, 658 хворых.

Стужка навiн
0