Відэа

Віцяблянін паказаў умовы ўтрымання пацыентаў з падазрэннем на COVID-19

Падпісацца
Жыхар Віцебска даслаў у рэдакцыю Sputnik відэа, на якім паказана, як ўтрымліваюць пацыентаў з падазрэннем на каронавірус у Віцебскай абласной інфекцыйнай бальніцы і на базе адпачынку Крупеніна, аддадзенай пад аддзяленне рэабілітацыі.

"Умовы ўтрымання былі вельмі добрыя, як у інфекцыйнай бальніцы, так і на базе адпачынку. Але калі ў інфекцыёнцы мне выдзелілі асобны бокс, з душам і прыбіральняй, то ў Крупеніна мяне размясцілі ў шыкоўных апартаментах", - распавёў Sputnik Сяргей (імя па просьбе героя зменена).

#StayHome або #оставайсядома: сусветны чэлендж дабраўся да Беларусі - Sputnik Беларусь
Відэа
#StayHome або #оставайсядома: сусветны чэлендж дабраўся да Беларусі

Мужчыну паклалі ў інфекцыйную бальніцу з падазрэннем на каронавірус 12 сакавіка, а 16-га чысла, пасля першага тэсту, які паказаў адмоўны вынік, перавезлі ў Крупеніна, дзе правялі паўторнае тэсціраванне.

"Кармілі і ў бальніцы, і на базе адпачынку добра, я не галадаў, і гэта ўлічваючы, што я вялікі мужчына. У Крупеніна ежу пакідалі на тумбачках каля пакояў, стукалі ў дзверы, і пацыенты самі яе забіралі", - адзначыў Сяргей.

Асабліва прыемна для пацыента былі адносіны ўрачоў, якія прыходзілі па некалькі разоў на дзень, цікавіліся, як ён сябе адчувае і ці ўсё ў яго добра.

"Я б сказаў, што амаль адпачыў, калі б можна было выходзіць з палаты на шпацыр, то, можна лічыць, што я пабываў у санаторыі", - падзяліўся ўражаннямі Сяргей.

Стужка навiн
0