Радыё

Аналітык: калі да красавіка не дамовяцца, будзе другая хваля нафтавага шоку

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкВядучы аналітык Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў
Вядучы аналітык Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ці могуць сусветныя цэны на нафту абрынуцца ніжэй за 20 долараў за барэль, разважае вядучы аналітык Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў.
Юшков: если к апрелю не договорятся, будет вторая волна нефтяного шока

Паводле яго слоў, паведамленні пра распаўсюд каронавіруса, увядзенне ўсё больш жорсткага каранціну, прыпынак авія-паведамленні прыводзяць да таго, што спажыванне нафтапрадуктаў зніжаецца, а кошты на нафту падаюць.

"Думаю, можа быць зніжэнне і больш, чым цяперашнія паказчыкі, у моманце можа быць і менш за 20 долараў за барэль. У выпадку, калі да красавіка не дамовяцца і ўсе краіны-ўдзельніцы пагаднення АПЕК+ сапраўды пачнуць павялічваць аб'ёмы здабычы нафты, нас можа чакаць другая хваля нафтавага шоку", - заявіў эксперт у каментары для радыё Sputnik.

Нагадаем, цэны на нафту абрынуліся 9 сакавіка пасьля паведамленьняў пра тое, што ўдзельнікі АПЕК+ не здолелі дамовіцца аб скарачэнні здабычы нафты. У апошнія дні кошты вагаюцца на ўзроўні 25-28 долараў за барэль, але ўсё можа хутка змяніцца, адзначае Юшкоў.

"Далей усё будуць назіраць, перш за ўсё, за аднаўленнем Кітая, попыту ў Кітаі, і падзеннем здабычы сланцавай нафты ў Злучаных Штатах", - рэзюмаваў ён.

Каментар аналітыка Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігара Юшкова слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0