Відэа

Бізнес падчас пандэміі: у Беларусі распрацавалі антысептык для рук

Вытворчасць абеззаражваючага геля для рук наладзілі з-за распаўсюджвання каронавіруса. Журналісты Sputnik пабывалі на заводзе і паспрабавалі навінку хімпрамысловасці - глядзіце падрабязнасці на відэа.

Бабруйскі завод біятэхналогій выпускае шырокі спектр прадукцыі: ад сродкаў для абароны раслін да антыфрызу, але самы хадавы тавар на прадпрыемстве сёння - антысептычныя гелі для рук. Попыт на дэзінфікуючы сродак парадзіў каронавірус.

"Гель быў распрацаваны ў 2015-м годзе, была арганізавана доследная партыя, але, скажам так, высокай запатрабаванасці тады не было, таму продажы былі маленькія, мы вытворчасць не разгортвалі. У гэтым годзе ўсё памянялася, і вытворчасць не паспявае за продажамі і за попытам", - кажа дырэктар ААТ "Бабруйскі завод біятэхналогій" Сяргей Бакуны.

Усяго за некалькі тыдняў наладзілі вытворчасць і навучылі персанал, цяпер лінія працуе на поўную магутнасць. У суткі завод выпускае 7 тысяч літровых флаконаў абеззаражваючага геля. У яго складзе 65% этылавага спірту, які з'яўляецца асноўным дзеючым рэчывам для знішчэння мікробаў і вірусаў, сярод дабавак - гліцэрына, загушчальнік і парфумерны дадатак.

Гелі разліваюць у флаконы аб'ёмам па літры, але ў бліжэйшы час плануюць выпуск дэзінфікуючыя сродкі ў тары кампактнага памеру. Вытворчасць павялічаць ў 3 разы, а гэта значыць, што ў суткі завод будзе выпускаць больш за 20 тысяч літраў антысептычнага геля.

"Мы праплацілі абсталяванне з Расійскай Федэрацыі, на наступным тыдні плануем атрымаць 3 дадатковыя дазатары, якія дазволяць павялічыць нам у 3 разы прадукцыйнасць", - дадае дырэктар прадпрыемства Сяргей Бакун.

Галоўная задача - забяспечыць айчынным антысептыкам беларускія прадпрыемствы і аптэкі. Пасля задавальнення попыту ў Беларусі антысептык будуць прадаваць на экспарт.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі