Купалаўскі тэатр пакажа анлайн чатыры спектаклі

© Photo : Купаловский театрСпектакль "Паўлінка"
Спектакль Паўлінка  - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Спектаклі галоўнага драматычнага тэатра краіны ў інтэрнэце можна будзе глядзець з любых прылад і цалкам бясплатна.

МІНСК, 26 сак - Sputnik. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запускае праект "Тыдзень Купалаўскага online", у рамках якога ў інтэрнэце можна будзе паглядзець чатыры спектаклі, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

"Праект мае на мэце стварэнне дадатковыя магчымасці для прагляду максімальна шырокай аўдыторыяй пастановак галоўнага драматычнага тэатра краіны", - сказаў генеральны дырэктар Купалаўскага Павел Латушка.

Спектаклі ў інтэрнэце можна будзе глядзець з любых прылад і цалкам бясплатна.

Пачнецца праект 27 сакавіка паказам візітоўкі тэатра - спектакля "Паўлінка", 29 сакавіка будзе транслявацца французская камедыя "Школа падаткаплацельшчыкаў", 31 сакавіка - спектакль-канцэрт "Вельтмайстер-акардэон", а 2 красавіка - пастаноўка "Ураджай".

Спасылкі на трансляцыі спектакляў тэатр будзе размяшчаць на сваіх старонках у сацыяльных сетках і на сайце.

Стужка навiн
0