МІНСК, 26 сак - Sputnik. Ні адзін чалавек не памёр у Беларусі ад COVID19, заявіла ў эфіры "Беларусь 1" намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, агучаных 25 сакавіка, у Беларусі зарэгістравана 86 выпадкаў каронавіруса, 29 чалавек ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі.
"Міністэрства аховы здароўя валодае абсалютна ўсёй інфармацыяй, якая на дадзены момант ёсць: і па колькасці абследаваных, і па колькасці выяўленых выпадкаў, і па стане здароўя кожнага з гэтых пацыентаў. Асноўная маса пацыентаў, у якіх выяўлены COVID-19, маюць бессімптомны ход ці абсалютна не выяўленыя клінічныя праявы рэспіраторнага характару", - распавяла Богдан.
Па словах намесніка кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, запасы масак, ахоўных касцюмаў і лекаў аналізуюцца штодня, а запас па асноўных пазіцыях прэпаратаў створаны як мінімум на паўгода. Сітуацыя, падкрэсліла яна, кантралюемая.
Пракаментавала Богдан і заявы Bloomberg пра нібыта 22 смерці ад коронавируса ў Беларусі.
"У нашых медыцынскіх установах ад інфекцыі COVID-19 на сёння ніхто не памёр. Заканамернае пытанне: якой крыніцай інфармацыі карыстаецца Bloomberg", - задалася пытаннем намеснік міністра.
Агенцтва пазней выправіла сваю публікацыю, аднак з афіцыйным аспрэчаннем не выступіла.