МІНСК, 28 сак - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не здаваў тэст на каронавірус, пра гэта ён распавёў падчас сваёй сустрэчы з калектывам завода "Белгіпс", адпаведныя кадры паказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у пятніцу.
"Я не рабіў аналіз на каронавірус. Можа, таксама перахварэў. Я жыву тым жа жыццём, што і жыў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт прызнаўся, што выступае супраць каранціну і ў цэлым панікі вакол COVID-19. На яго думку, людзі павінны захоўваць звыклы лад жыцця.
"Прачнуліся, памыліся. Хтосьці ў аўтобус сеў, хтосьці пешшу прыйшоў на працу. І так кожны дзень, акрамя выходных - адным шляхам. Як толькі ваша жыццё змянілася, я так вобразна кажу, гэты вірус пачынае вас атакаваць. У вострыя перыяды, калі няма неабходнасці, нельга жыццё людзей мяняць", - звярнуўся Лукашэнка да работнікаў "Белгіпс".
Прэзідэнт таксама распавёў, што быў супраць увядзення ў беларускіх школах карантыну - дзеці раз'едуцца па ўсёй краіне, да бабуль і дзядуль, якія ўваходзяць у зону рызыкі.
Чытайце таксама:
- Беларусь не будзе адмяняць мерапрыемствы да юбілею Перамогі
- Беларусы перавялі Мінздароўя больш за 500 тысяч рублёў на барацьбу з COVID-19