МЗС просіць беларусаў, якія захраслі за мяжой, паведаміць пра сябе на сайце

© Sputnik / Иван РудневБудынак міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Будынак міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інфармацыю можна пакінуць на сайце МЗС у раздзеле "Каронавірус", запоўніўшы спецыяльную форму.

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Міністэрства замежных спраў размясціла форму для грамадзян Беларусі, якія жадаюць вярнуцца на радзіму, паведамляе Sputnik.

Медыкі дастаўляюць пацыента да медыцынскага верталёту ў бальніцы Эміля Мюлера ў Мюлузе, Усходняя Францыя - Sputnik Беларусь
Беларусь атрымае больш за мільён долараў на барацьбу з каронавірусам

Форма, якую прапаноўваюць запоўніць беларусам, якія апынуліся ў краінах з закрытымі межамі, размешчана ў раздзеле "Каронавірус".

У ёй трэба пазначыць асабістыя дадзеныя, кантакты, інфармацыю аб наяўнасці візы, білетаў і іншых дакументаў.

Звесткі аб грамадзянах дапамогуць дыпламатам абагульніць інфармацыю аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і прыняць канкрэтныя меры падтрымкі.

Форму для запаўнення можна знайсці тут.

Нагадаем, для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса многія краіны свету абвясцілі пра закрыццё межаў і спынілі транспартныя зносіны. З некаторых да гэтага часу не змаглі вярнуцца грамадзяне Беларусі.

Па апошніх дадзеных, беларускія дыпламаты дапамаглі амаль пяці тысячам беларусам вярнуцца на радзіму.

Стужка навiн
0