Каронавірус дабраўся да Маладзечна? У горадзе шпіталізавана сям'я

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOСупрацоўніца хуткай дапамогі ў Мінску
Супрацоўніца хуткай дапамогі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сацыяльных сетках распаўсюджваецца дакумент, што нібыта ў аднаго з жыхароў Маладзечна тэст на COVID-19 апынуўся станоўчым.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. Жыхар Маладзечна прыляцеў з Вялікабрытаніі ў сераду, а ў пятніцу яго адвезлі ў мінскую бальніцу, пра гэта напісана ў апублікаваным у сацыяльных сетках дакуменце, пацвярджаюць інфармацыю і мясцовыя жыхары.

Навукоўцы ў лабараторыі праводзяць даследаванні, каб знайсці вакцыну супраць каронавіруса - Sputnik Беларусь
У Расіі стварылі тры прэпараты, якія могуць дапамагчы супраць COVID-19

У дакуменце пазначана, што мужчына прыбыў у Нацыянальны аэрапорт авіярэйсам Лондан - Мінск 25 сакавіка ў 17:40. Там у яго быў узяты матэрыял для лабараторнага даследавання на COVID-19. Пасля гэтага малады чалавек паехаў на аўтобусе да беларускай сталіцы, а адтуль на маршрутцы - да Маладзечна.

Вынік тэсту апынуўся станоўчым, і ў пятніцу 27 сакавіка жыхара Маладзечна шпіталізавалі ў мінскую гарадскую інфекцыйную клінічную бальніцу. Магчыма, што ён кантактаваў з дзевяццю людзьмі: пяць чалавек прыляцелі разам з ім з Лондана і трое - дамачадцы.

Па словах суседзяў, мужчына жыве ў прыватным доме. У сераду ўвечары ён прыехаў з камандзіроўкі. З тых часоў яго сям'я з хаты не выходзіла.

"Вельмі крыўдна, што ў людзей такое гора, а журналісты розныя небыліцы плятуць. Чытаў на адным навінавым сайце, нібыта да іх госці прыходзілі, а потым яны шпацыравалі па вуліцы. Няпраўда. Гэта вельмі прыстойная і адказная сям'я. Пасля прыезду мужа, жонка і дзеці цалкам самаізалявалася, ні з кім не размаўлялі. Нават у двор свой не выходзілі", - удакладніў адзін з суседзяў.

Па словах жыхароў бліжэйшых дамоў, у пятніцу, прыкладна ў 11:00 маладога мужчыну, яго жонку, маленькіх сына і дачку шпіталізавалі.

"Прыехала хуткая дапамога. Урачы былі ў ахоўных касцюмах, масках і гумовых ботах. Яны забралі сям'ю, а потым яшчэ цэлы дзень дэзінфікавалі іх дом. Зараз яны ўсе, накшталт, знаходзяцца ў мінскай бальніцы", - распавяла іншая суседка.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі на пятніцу, у краіне зарэгістравана 94 выпадкі каронавіруса. Дадзеных за выхадныя ведамства пакуль не прыводзіла - як і не каментавала інфармацыю аб новых выпадках, у тым ліку ў Маладзечна, Гродна, Лельчыцах і Іўе.

Стужка навiн
0