Мінабароны: у войску няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам

© Photo : Минобороны БеларусиБеларускія вайскоўцы на вучэннях, архіўнае фота
Беларускія вайскоўцы на вучэннях, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цяперашні час ідуць вучэнні на дзесяці палігонах, у якіх задзейнічаны звыш за сем тысяч беларускіх вайскоўцаў.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. У беларускім войску няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам, заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін.

Вайскоўцы падраздзялення сухапутных войскаў ЗША - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пра вучэнні НАТА: не трэба ўспрымаць гэта як "бразганне зброяй"

Паводле яго слоў, у шэрагах Узброеных сіл Беларусі няма ніякіх панічных настрояў. Усе мерапрыемствы ў абаронным ведамстве праходзяць згодна з планам.

"На сённяшні дзень ва Узброеных сілах няма ні аднаго выпадку заражэння каронавірусам", - запэўніў міністр абароны.

Зараз на дзесяці ваенных палігонах па ўсёй краіне праходзяць розныя мерапрыемствы з удзелам 7,5 тысяч беларускіх вайскоўцаў.

"Яны здаровыя і здольныя выконваць задачы. Аднак мы не расслабляемся. Нашы санітарна-эпідэміялагічныя службы, медыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці", - асабліва адзначыў Віктар Хрэнін, яго словы прывяла БелТА.

Стужка навiн
0