МІНСК, 30 сак - Sputnik. Дамашні рэжым самаізаляцыі ўводзіцца для ўсіх жыхароў Масквы незалежна ад узросту з 30 сакавіка, адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна.
Што можна і чаго нельга
Вызначана, што пакінуць кватэру можна ў наступных сітуацыях:
- зварот па экстраную (неадкладную) медыцынскую дапамогу і іншая прамая пагроза жыццю і здароўю,
- паездкі на працу, калі вы абавязаны хадзіць на працу,
- за пакупкамі ў бліжэйшы магазін ці аптэку,
- выгул хатніх жывёл на адлегласці не больш за 100 метраў ад месца пражывання (знаходжання),
- вынас бытавога смецця.
Пры гэтым абмежаванняў на паездкі ў Маскву або з яе не ўводзіцца: "Аднак нельга без важкай прычыны перасоўвацца па горадзе", - падкрэсліваецца ў паведамленні. Абмежаванне руху асабістага і службовага, спецыяльнага і грамадскага аўтатранспарту таксама пакуль што не прадугледжана.
Кантроль за выкананнем дамашняга рэжыму
Разумная сістэма кантролю за тым, як выконваецца дамашні рэжым і ўстаноўленыя правілы, запрацуе ў Маскве ў бліжэйшы тыдзень.
"Паступова, але няўхільна мы будзем рабіць больш жорсткімі неабходны ў гэтай сітуацыі кантроль", - гаворыцца ў паведамленні.
У бліжэйшыя дні, пасля таго як будуць праведзеныя тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, у расійскай сталіцы увядуць спэцпропускі для перамяшчэння па горадзе, парадак іх выдачы ўсталюе ўрад Масквы. Аб іх увядзенні паведамяць дадаткова.
Дапамога гараджанам
Бясплатныя антывірусныя прэпараты будуць атрымліваць сталічныя медыкі і іншыя спецыялісты. Тыя, у каго каронавірус у лёгкай форме, будуць праходзіць лячэнне дома пад наглядам лекараў, неабходныя лекі яны таксама атрымаюць бясплатна, іх дастаўкай зоймуцца хуткая дапамога, супрацоўнікі паліклінік і валанцёры.
На дзевяць дзён будзе прадоўжаны тэрмін дзеяння праязных білетаў для тых, хто будзе выконваць дамашні рэжым і з 28 сакавіка па 5 красавіка не здзейсніць ні адной паездкі ў грамадскім транспарце. "Раней прыпыненыя студэнцкія і школьныя праязныя будуць падоўжаныя на месяц ці больш з дня заканчэння рэжыму павышанай гатоўнасці", - гаворыцца ў паведамленні.
Беспрацоўным уводзіцца кампенсацыя ў памеры 19,5 тысячы рублёў. Удакладняецца, што яе выплата будзе прызначаная аўтаматычна, без заяваў.
Узровень захворвання на COVID-19 у РФ
За апошнія суткі ў Маскве зарэгістравана 197 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 27 - у Падмаскоўі, паведаміў у нядзелю раніцай аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем новай каронавіруснай інфекцыі. У Расіі за апошнія суткі зарэгістравана 270 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў 26 рэгіёнах.
Усяго ў Расіі на 29 сакавіка зарэгiстравана 1 534 выпадкі каронавірусной інфекцыі.