ВНУ Беларусі пераносяць дні адчыненых дзвярэй

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПустая аўдыторыя ўніверсітэта, архіўнае фота
Пустая аўдыторыя ўніверсітэта, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некаторыя ўніверсітэты вырашылі правесці іх у анлайн-фармаце, іншыя перанеслі на больш познія тэрміны.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі пераносяць дні адчыненых дзвярэй на пазнейшыя тэрміны, высвятліў Sputnik пасля вывучэння сайтаў ВНУ.

Пусты клас у школе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларускія школьнікі сышлі на вясновыя канікулы

Традыцыйна ў сярэдзіне вясны ВНУ праводзяць дні адчыненых дзвярэй для абітурыентаў. У гэтым годзе з-за сітуацыі з распаўсюдам каронавіруса мерапрыемствы вымушана мяняюць фармат.

Так, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ) абвясціў аб пераносе Дня адчыненых дзвярэй. Ён павінен быў прайсці яшчэ ў суботу. Новая дата пакуль не абвешчаная.

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) правёў дзень адчыненых дзвярэй у анлайн-рэжыме. Аналагічнае рашэнне прынятае і ў Белдзяржуніверсітэце: мерапрыемствы пройдуць анлайн у розныя даты ў залежнасці ад факультэта. Дарэчы, у анлайне вырашылі правесці і дзень адчыненых дзвярэй у Ліцэі БДУ.

Анлайн дні адчыненых дзвярэй пройдуць і ў Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце - таксама ў розныя даты для розных факультэтаў. Перанеслі мерапрыемствы ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (МДЛУ), тэрміны яго правядзення пакуль не названыя.

Аб пераносе дзён адчыненых дзвярэй пакуль не паведамілі ў БДУІР. Няма такой інфармацыі і па БНТУ.

Пераносяць мерапрыемствы і рэгіянальныя ВНУ, у тым ліку Гродзенскі медуніверсітэт, Брэсцкі дзяржуніверсітэт і іншыя.

Стужка навiн
0