МІНСК, 31 сак - Sputnik. Уладам трэба не проста абмяркоўваць правядзенне выбараў, але і планаваць, пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі падчас рабочай сустрэчы са спікерам Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён хацеў абмеркаваць шэраг палітычных пытанняў, таму што ў гэтым годзе адбудуцца прэзідэнцкія выбары. У цяперашні час галоўнай праблемай застаецца эканоміка.
Парады з-за бугра
"Тым не менш, гэтае пытанне нікуды не сыдзе. Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго дадаў, што "ў нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары, як некаторыя тут нам (не тое ворагі, не тое супернікі) падказваюць: не трэба праводзіць. Мяне заўсёды гэта насцярожвае".
Прычым ён успомніў савецкія часы, калі кіраваліся простым правілам, што калі нешта "з-за бугра" раяць, то рабіць трэба ўсё з дакладнасцю да наадварот.
"Я не сыходжу з гэтай формулы, але заўсёды насцярожвае", - асабліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што яму трэба параіцца з Цэнтрвыбаркамам і вызначыць тэрміны падрыхтоўкі кампаніі.
"Вы чалавек вопытны, займаліся гэтым, будучы кіраўніком Адміністрацыі, таму ваша слова будзе не апошнім", - звярнуўся ён да Наталляй Качанавай.
Формула Трампа
Беларускі прэзідэнт лічыць, што ўлады па ўсёй краіне прыкладваюць намаганні, каб прадпрыемствы былі задзейнічаныя і рабочыя атрымлівалі сввой заробак.
"Тут у мяне формула Трампа. Мне вельмі спадабалася, калі ён так адкрыта сказаў, што калі мы не пачнем неадкладна працаваць (да амерыканцаў звярнуўся, дзе друкуюць гэты долар, першая эканоміка ў свеце), то людзей памрэ больш ад беспрацоўя і голаду, чым ад каронавіруса", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
На яго думку, амерыканскі прэзідэнт дакладна выказаўся на гэтую тэму. Таму трэба працягваць працаваць і ратавацца ад крызісу усімі магчымымі спосабамі.
"Тым больш, мы цяпер (гэта мае адчуванні, зыходзячы з лічбавага аналізу захворвання) знаходзімся на піку. Я ўжо малю бога, каб да Вялікадня гэты пік сышоў уніз", - запэўніў прэзідэнт.
Напрыканцы ён папрасіў у ходзе барацьбы з каронавірусам не забывацца на іншых пацыентаў, якія таксама маюць патрэбу ў дапамозе ўрачоў.