Высокадакладны тэст для выяўлення каронавіруса стварылі ў Расіі

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкПраца медыка, архіўнае фота
Праца медыка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскія навукоўцы ўжо паспелі правесці клінічныя выпрабаванні тэсту, а 25 сакавіка ён быў зарэгістраваны для выкарыстання ў краіне.

МІНСК, 31 сак - Sputnik. Высокадакладны тэст для распазнання каронавіруса COVID-19 стварылі ў Расіі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Расспажыўнагляда.

Навукоўцы ў лабараторыі праводзяць даследаванні, каб знайсці вакцыну супраць каронавіруса - Sputnik Беларусь
У Расіі стварылі тры прэпараты, якія могуць дапамагчы супраць COVID-19

Дыягнастычны набор рэагентаў для выяўлення каронавіруса распрацавалі ў ФБУН Цэнтральны НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляда. Тэсты ўжо прайшлі клінічныя выпрабаванні, а тыдзень таму іх зарэгістравалі для выкарыстання на тэрыторыі Расіі.

Паведамляецца, што тэст з'яўляецца высокадакладным і не дае ілжыва-станоўчай рэакцыі на іншыя каронавірусы чалавека. Ён не толькі дазваляе выявіць наяўнасць COVID-19, але і адрозніць яго ад іншых роднасных вірусаў, а таксама ад Блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому.

"Масавае тэсціраванне - адзін з найважнейшых фактараў, якія дазваляюць спыніць далейшае распаўсюджванне інфекцыі. Правядзенне даследаванняў на каронавірусную інфекцыю вялікай колькасці людзей дапаможа эфектыўна выяўляць тых, хто захварэў на ранніх стадыях, а таксама носьбітаў інфекцыі ў каго захворванне працякае без сімптомаў і своечасова ізаляваць іх", - падкрэслілі ў Расспажыўнаглядзе.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Па апошніх дадзеных СААЗ, у свеце заражаныя ўжо больш за 509 тысяч чалавек, звыш 23 тысяч памерлі. У Расіі ж зарэгістравана 1036 выпадкаў захворвання.

Стужка навiн
0