Мільён чалавек у Еўропе за два тыдні страцілі працу з-за COVID-19

© REUTERS / Kai PfaffenbachШыльда "Зачынена"
Шыльда Зачынена - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з прагнозам Міжнароднай арганізацыі працы, пандэмія каронавіруса COVID-19 можа прывесці да страты 25 мільёнаў працоўных месцаў.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Не менш за мільён чалавек страцілі працу ў Еўропе за апошнія два тыдні з прычыны распаўсюджвання каронавіруса, пра гэта паведамляе Euronews са спасылкай на Еўрапейскую канфедэрацыю прафсаюзаў (ЕКП).

Медык у ахоўным касцюме лечыць пацыента з COVID-19 у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі - Sputnik Беларусь
ЕС выдзеліць Беларусі і іншым краінам 140 млн еўра на барацьбу з COVID-19

Паводле справаздач, прадстаўленых прафсаюзамі па ўсёй Еўропе, налічваецца толькі мільён людзей, якія працавалі па кантракце і падалі заявы на дапамогу па беспрацоўі. А агульная колькасць звольненых (уключаючы самазанятых) можа быць нават удвая большая.

"Цяпер, асабліва па выніках мінулага тыдня, мы назіраем, што колькасць кампаній, знікаючых з рынку, рэзка павялічваецца. Тысячы малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія былі заблакаваныя, не вернуцца на рынак, таму што паміраюць. Акрамя таго, мы бачым як мінімум адзін мільён людзей, якія сталі беспрацоўнымі ў розных еўрапейскіх краінах", - канстатаваў генеральны сакратар ЕКП Лука Вісенціні.

Ён таксама выказаў асцярогі, звязаныя з сур'ёзным пагаршэннем сітуацыі ўжо ў бліжэйшы час.

"Уявіце, што адбудзецца пасля Вялікадня, калі не ўрэгуляваць сітуацыю надзвычайнымі мерамі. Колькасць беспрацоўных можа павялічыцца ў тры ці нават у чатыры разы", - дадаў Вісенціні.

Згодна з прагнозам Міжнароднай арганізацыі працы, пандэмія каронавіруса COVID-19 можа прывесці да страты 25 мільёнаў працоўных месцаў. На думку генеральнага сакратара ЕКП, "значная частка гэтай страты прыйдзецца на Еўропу", калі на кантыненце не будуць прыняты тэрміновыя меры па барацьбе з НС.

Стужка навiн
0