Відэа

Відэафакт: італьянцы дзякуюць расіянам за дапамогу ў барацьбе з каронавірусам

Падпісацца
Плакаты з надпісамі на рускай мове, падарункі і падтрымка з вокнаў. Як італьянцы дзякуюць расійскім вайскоўцам за дапамогу, глядзіце на відэа.

Вайсковыя спецыялісты Мінабароны Расіі сумесна з італьянскімі калегамі правялі санітарную апрацоўку пансіяната кардынала Джорджа Гусміні ў Вертове. Расійскае ваеннае ведамства паказала, як праходзіла дэзінфекцыя, у кароткім відэароліку.

Расійскі ваенны борт прывёз у Італію 30 апаратаў ШВЛ – відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Расійскі ваенны борт прывёз у Італію 30 апаратаў ШВЛ – відэа

Бачна, як апранутыя ў ахоўнае адзенне ваенныя апрацавалі спецыяльным растворам памяшкання і самі будынкі, уключаючы асфальтавае пакрыццё вакол іх. Італьянцы, якія знаходзяцца ў пансіянаце, вывесілі плакаты са словамі падзякі. Адзін з іх - на рускай мове. "Вялікі дзякуй" - так напісалі жыхары пансіяната.

Некаторыя выглядалі з вокнаў, каб пракрычаць словы падзякі, а супрацоўнікі пансіяната вынеслі ваенным падарункі.

Паводле справаздачы Мінабароны РФ, ваенныя спецыялісты прадэзінфікавалі 18 тысяч квадратных метраў памяшканняў у пансіянатах для пажылых людзей у Вертова, Клузоне і Чэне. У апошнім горадзе былі апрацаваны і вуліцы - з дапамогай аўтаразлівачных станцый.

Італія з'яўляецца першай у Еўропе па колькасці тых, хто захварэў на каронавірус і знаходзіцца на другім месцы ў свеце па распаўсюджванню COVID-19 пасля ЗША. На паўвостраве зафіксавана больш за 96 тысяч заражаных, каля 11 тысяч загінулі, больш за 13 тысяч - ачунялі.

Стужка навiн
0