Лукашэнка заявіў, што мог бы ўвесці рэжым НС перад выбарамі, але не хоча

© Sputnik / Виктор ТолочкоАмапавец на плошчы Свабоды ў Мінску
Амапавец на плошчы Свабоды ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія ўлады здольныя за суткі нейтралізаваць любы горад, калі гэта спатрэбіцца, але масавая ізаляцыя будзе толькі пагаршаць сітуацыю.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. У Беларусі будуць змагацца з любой хваробай, а не толькі з каронавірусам, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

"Калі ўжо шчыра, я б сёння мог увесці надзвычайнае становішча. Патрулі па вуліцах, усе сядзяць, і паказаць перад прэзідэнцкімі выбарамі, які я круты хлопец, што я магу ўсё ўзяць пад кантроль", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што не хацеў бы апынуцца ў сітуацыі, калі абмяжоўваюць магчымасці для людзей выйсці на вуліцу і пагуляць з дзіцем.

Людзi ў масках у Мiнску - Sputnik Беларусь
Беларусы просяць увесці каранцін, рыхтуецца петыцыя ў СААЗ

"І я ў гэтыя гульні гуляць не жадаю. Мы будзем змагацца з любой хваробай. Я не вылучаю таму каронавірус", - патлумачыў сваю пазіцыю прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз адзначыў, што масавая ізаляцыя ў дамах можа толькі паспрыяць пагаршэнню стану людзей, якія чымсьці захварэлі.

"Гэта не праблема. Мы за суткі нейтралізуем горад. Але чаго гэта будзе каштаваць і колькі будзе тады смерцяў? Мы ўжо потым будзем выхопліваць з кватэр людзей, якія будуць цяжкія, і адразу іх на штучную вентыляцыю лёгкіх. І што, мы выратуем гэтых людзей? Таму не трэба дурасцю займацца", - заклікаў ён.

Пасля чаго нагадаў пра старое правіла, што трэба праветрываць памяшканні і выходзіць дыхаць свежым паветрам. Улады, у сваю чаргу, калі прыйдзе такая неабходнасць, патушаць "пажар".

"І прытым значна больш эфектыўна, чым літоўскі прэзідэнт (Гітанас Науседа - Sputnik). Ён паклапаціўся пра беларускі вірус. Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў. Ён яшчэ папракае, што, напэўна, беларусы не пра ўсё інфармуюць", - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі прэзідэнт падзякаваў медыкам за іх працу і тое, як яны лечаць вірусныя захворванні. Праўда, адзначыў, што сітуацыю ў Беларусі нельга назваць спакойнай.

"Глупства поўнае, проста мы не панікуем. Займаемся кожны сваёй справай. Не вырашаем праз каронавірус ніякіх палітычных пытанняў, хоць у нас палітычны год", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Стужка навiн
0