Можна прывесці масу прыкладаў таго, што дваццаць гадоў, на працягу якіх Беларусь і Расія будавалі саюзную дзяржаву, прайшлі не дарма, перакананы дзяржсакратар Рыгор Рапота.
"Мы стварылі нейкае разуменне таго, што з'яўляецца саюзнай дзяржавай. Мы вызначыліся з кароткатэрміновымі, а па некаторых пытаннях - і з доўгатэрміновымі перспектывамі. Мы ведаем, над чым працаваць. Цалкам відавочна, што мы можам казаць пра дасягненні", - перакананы дзяржсакратар.
Сярод дасягненняў ён прызнае і той факт, што за дваццаць гадоў удалося сфармаваць асаблівае асяроддзе, якое дазваляе жыхарам Беларусі адчуваць сябе як дома на тэрыторыі Расіі, а расіянам - у Беларусі.
"Нас многае аб'ядноўвала ў гісторыі, нам ёсць чым ганарыцца - у нашых адносінах Расіі і Беларусі. Хацелася б, каб гэты дух адзінства захоўваўся і ў будучыні", - кажа Рапота і прызнае: аўтаматычна гэтага можа і не адбыцца.
Народам абодвух краін варта працаваць для таго, каб мэта была дасягнутая.
"Мы можам ганарыцца сваёй гісторыяй, мы павінны рэальна ацэньваць наш час, мы павінны стварыць нешта, чым бы маглі ганарыцца нашы нашчадкі", - перакананы Рапота.
Глядзіце на відэа, як дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы звярнуўся да беларусаў з віншаваннем у Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі.