Румас: Беларусь у красавіку будзе атрымліваць нафту па 4 долары за барэль

Падпісацца
Беларусь і Расія раней дасягнулі прынцыповых дамоўленасцяў па пастаўках чорнага золата.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. У красавіку Беларусь разлічвае атрымаць 2 мільёны тон нафты, заявіў прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас, перадае карэспандэнт Sputnik.

Устаноўка першаснай перапрацоўкі нафты - Sputnik Беларусь
Перамовы аб пастаўках нафты з Расіі ў красавіку яшчэ працягнуцца

"Сёння, я думаю, "Белнафтахім" закончыць перамовы з расійскімі кампаніямі па пастаўках нафты на красавік", - выказаў упэўненасць кіраўнік беларускага ўрада.

Паводле яго слоў, Беларусь разлічвае атрымаць 2 мільёны тон нафты. У дачыненні да пытання выплаты прэміі расійскім пастаўшчыкам беларускі бок прытрымліваецца жорсткай пазыцыі.

"Пастаўка расійскай нафты будзе ажыццяўляцца без прэміі. Гэта жорсткая і паслядоўная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы аб куплі расійскай нафты без прэміі ў цане, вытрымліваецца урадам", - нагадаў Сяргей Румас.

Пасля чаго дадаў, што вынікам гэтай пазіцыі з'яўляецца цана, па якой Беларусь будзе купляць нафту ў красавіку з Расійскай Федэрацыі.
"Кошт каля 4 долараў за барэль", - рэзюмаваў кіраўнік урада.

Стужка навiн
0