МІНСК, 3 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба хутчэй займацца пасяўнымі работамі, пра што ён і заявіў у час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці.
Пасля таго, як Лукашэнка далажылі аб тым, як праходзяць палявыя работы ў існуючых умовах надвор'я, ён адзначыў, што раз ужо глеба падсохла, то і працаваць можна ўсюды.
"Трэба больш актыўна, трэба падштурхнуць. Не трэба чакаць", - заклікаў аграрыяў кіраўнік дзяржавы.
Прынята рашэнне спрацаваць аператыўна
У сваю чаргу кіраўнік Мінсельгасхарча Іван Крупко распавёў, што ў гэтым годзе сяўбу яравых аграрыі правядуць на плошчы 2,6 мільёна га. Пры гэтым яны забяспечаны яравымі і зернебабовымі культурамі на 128% або 324,5 тысячы тон у аб'ёме.
Па ўсёй краіне сельскагаспадарчыя прадпрыемствы маюць амаль 39 тысяч трактароў, з якіх 6,5 тысячы з'яўляюцца сучаснымі энерганасычанымі машынамі. Акрамя гэтага, на ўзбраенні ў прадпрыемстваў маецца 1,8 тысячы збожжавых сеялак і 2,8 тысячы камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў.
Міністр сельскай гаспадаркі запэўніў, што ўжо ўсе вобласці ў краіне пачалі сеяць ярыну і трымаюць добры тэмп работ, пры гэтым аграрыі забяспечаны і палівам, і тэхнікай, і ўгнаеннямі.
Лукашэнка заклікаў правесці вясновыя палявыя работы трэба хутка. "Прынята рашэнне спрацаваць аператыўна", - даручыў ён.
Затарыцца па поўнай
Беларускі прэзідэнт звярнуў увагу на кан'юнктуру на нафтавым рынку і прапанаваў запоўніць гатовымі нафтапрадуктамі ўсе магчымыя сховішчы ў рэспубліцы.
У сувязі з гэтым ён задаў пытанне, якія аб'ёмы гатовых нафтапрадуктаў можна захоўваць у наяўных спецыяльных паліўных сховішчах.
"Трэба мабілізавацца, трэба ведаць, колькі зможам захоўваць у гаспадарках паліва, колькі на базах - у раёнах, абласцях. Трэба купіць нафтапрадукты і запоўніць сховішчы", - упэўнены Лукашэнка.