ГРОДНА, 3 кра - Sputnik, Іна Грышук. Перабоі з прыёмам грузавога транспарту ўзнікнуць на беларуска-літоўскай мяжы на працягу дня ў нядзелю 5 красавіка.
Гэта звязана з чарговым абнаўленнем літоўскай мытнай службай праграмнага забеспячэння.
Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк, ад літоўскай мытнай службы паступіла інфармацыя, што 5 красавіка з 09:00 да 17:00 у пунктах пропуску "Мядзінінкай" ( "Каменны Лог" з беларускага боку), "Шальчынінкай" ( "Беняконі") і "Райгарадас" ("Прывалка"), плануецца правесці абнаўленне мытных праграмных прадуктаў. Гэта паўплывае на рытмічнасць прыёму грузавога транспарту.
Мытня просіць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы.