Спрацавала: у ЗША правялі першыя даклінічныя выпрабаванні вакцыны ад COVID-19

© REUTERS / MARCO BELLOШпіталізацыя хворага на каронавірус у ЗША
Шпіталізацыя хворага на каронавірус у ЗША - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навукоўцы з Піцбурга маюць намер правесці яшчэ шэраг эксперыментаў, а пасля атрымаць дазвол уладаў на клінічныя выпрабаванні на добраахвотніках.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Першыя даклінічныя выпрабаванні вакцыны ад каронавіруса новага тыпу паспяхова правялі ўрачы з ЗША. Вынікі іх працы апублікаваныя ў навуковым часопісе EBioMedicine.

Навукоўцы ў лабараторыі праводзяць даследаванні, каб знайсці вакцыну супраць каронавіруса - Sputnik Беларусь
У Расіі стварылі тры прэпараты, якія могуць дапамагчы супраць COVID-19

Вакцына прымушае арганізм лабараторных мышэй выпрацоўваць антыцелы да каронавіруса COVID-19: па словах аднаго з аўтараў даследавання, дацэнта Пітсбургскага ўніверсітэта Андрэа Гамботта, зрабіць гэта атрымалася дзякуючы досведу працы спецыялістаў з вірусамі атыповай пнеўманіі SARS і блізкаўсходняй ліхаманкі MERS.

"Абодва гэтыя патагены з'яўляюцца сваякамі SARS-CoV-2 (...). Таму можна сказаць, што мы загадзя ведалі, як змагацца з новым вірусам", - адзначыў навуковец.

Паводле яго слоў, многія спецыялісты аддалі перавагу "недаказанаму з пункту гледжання эфектыўнасці" новаму падыходу (ён заснаваны на РНК-фрагментах віруса). А група навукоўцаў у Пітсбургу аддала перавагу праверанаму і больш працаёмкаму шляху: распрацоўцы на аснове фрагментаў агульнага для згаданых захворванняў бялку, дзякуючы якому вірус аказваецца ў чалавечым арганізме.

Даследчыкі выгадавалі клеткі, якія выпрацоўваюць вялікую колькасць гэтага бялку, і выкарыстоўвалі пластыр з нанаігламі, каб праверыць яго працу на лабараторных мышах. Паводле інфармацыі навукоўцаў, праз два тыдні пасля траплення вакцыны ў арганізм грызуноў, іх імунітэт пачаў выпрацоўваць антыцелы, якіх аказалася дастаткова для далучэння да вірусных часціц і іх нейтралізацыі.

Адзначаецца таксама, што мышэй не заражалі сапраўдным каронавірусом, але мінулыя досведы з вакцынай ад блізкаўсходняй ліхаманкі MERS паказалі, што яна эфектыўна на працягу года.

У бліжэйшы час навукоўцы з Піцбурга маюць намер правесці яшчэ шэраг эксперыментаў, а пасля атрымаць дазвол уладаў на клінічныя выпрабаванні на добраахвотніках: так даследчыкі могуць стварыць "першую практычна прыдатную" вакцыну ад COVID-19.

Стужка навiн
0