Відэа

COVID-19 перахварэюць многія: медыкі звярнуліся да беларусаў – відэа

Падпісацца
Больш за два дзясяткі ўрачоў з розных медустаноў Беларусі звярнуліся па падтрымку і дапамогу да жыхароў роднай краіны.

Медыкі розных спецыялізацый запісалі відэазварот беларусам: у ім спецыялісты распавялі, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі COVID-19, каб засцерагчыся ад захворвання самім і зберагчы блізкіх.

Акадэмік Расійскай акадэміі навук Вадзім Пакроўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
Вірусолаг растлумачыў, як працуе звышадчувальны тэст на COVID-19

"Мы, урачы, звяртаемся да вас і просім вас аб падтрымцы. Пандэмія каронавіруснай інфекцыі ахапіла практычна ўсе краіны свету, на жаль, гэтага лёсу не пазбегла і наша родная Беларусь", - гаворыцца ў звароце.

Аўтары мяркуюць, гледзячы на вопыт іншых краін, што "перахварэе і заразіцца большая частка насельніцтва". На шчасце, у большасці захворванне пройдзе без якіх-небудзь прыкмет, ці як звычайная прастуда, аднак для некаторых можа стаць смяротным: гэта людзі старэйшыя за 60 гадоў, пацыенты з хранічнымі захворваннямі і самі медработнікі.

"Нават калі ў вас няма прыкмет захворвання, вы можаце быць крыніцай інфекцыі. Менавіта вы можаце заразіць іншых, у тым ліку і сваіх блізкіх (...). І менавіта вы можаце захаваць здароўе сабе і сваім блізкім", - наказваюць урачы.

Грамадзян заклікаюць быць свядомымі і выконваць рэкамендацыі па прафілактыцы заражэння ВРІ. Нагадаем, асноўныя меры засцярогі для абароны ад новай каронавіруснай інфекцыі можна знайсці на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

У Беларусі, паводле апошніх звестак, зарэгістраваны 351 выпадак каронавіруса COVID-19 (больш за ўсё захварэлых у Мінску - 190). У Віцебскай вобласці, якая апынулася ў цэнтры ўвагі грамадскасці ў сувязі з сітуацыяй, зафіксавана куды менш - 89 выпадкаў. Трэцяя па колькасці выпадкаў - Мінская вобласць, тут іх паўсотні.

Стужка навiн
0