https://bel.sputnik.by/20200404/Gumar-pa-belarusku-yak-zhartaval--z-chago-smyayalsya-nashy-prodk-1044361780.html
Гумар па-беларуску: як жартавалі і з чаго смяяліся нашы продкі
Гумар па-беларуску: як жартавалі і з чаго смяяліся нашы продкі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра значэнне смеху і гумару ў беларускіх абрадах і прыводзіць анекдоты, над якімі смяяліся ў XX стагоддзі. 04.04.2020, Sputnik Беларусь
2020-04-04T13:25+0300
2020-04-04T13:25+0300
2022-04-14T15:37+0300
навіны
у беларусі
спадчына
беларусь
народныя традыцыі
ларыса мятлеўская
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104244/69/1042446946_0:34:1600:939_1920x0_80_0_0_b2b7bd99bffcad7e1b74157d11f32dbf.jpg
Вядома, што смех здымае стрэс, стабілізуе кравяны ціск, аблягчае боль, насычае кроў кіслародам і ўмацоўвае імунную сістэму. Лічыцца, што, каб адчуць сябе шчаслівым, трэба часцей усміхацца. А нашы продкі верылі, што пры дапамозе смеха могуць адбывацца цуды.У кожнага народа сваё стаўленне да смешнага, адмысловае яно і ў беларусаў. І цяпер у народзе можна пачуць: "Няхай той смяецца, каму няймецца", "Толькі апошні па праўдзісмяецца", "Смех і грэх не схаваеш у мех", "З пасьмеху бываюць людзі".Нягледзячы на тое, што адпаведнага свята, прысвечанага смеху, у сялян не было, смех і гумар, элементы карнавалу прысутнічалі ў многіх каляндарных абрадах. Асабліва вылучаецца сярод іх Купалле, калі моладзі дазвалялася блазнаваць. Так, у купальскую ноч хлопцы маглі сцягнуць вароты з весніцы і схаваць іх у самым недарэчным месцы ці ўзлезці на страху і закрыць комін шклом. А раніцай было пярэпалаху і клопатаў гаспадарам, але ніхто сур’ёзна на моладзь не злаваўся, старэйшыя пасмейваліся і ўзгадвалі падобныя гісторыі са сваёй маладосці. Дарэчы, вароты здымалі не выпадкова, а толькі ў тых, хто меў дачку, якая заседзелася ў дзеўках.Другім быў смех у такіх язычніцкіх абрадах як Масленіца і Каляды. Тут смех быў быццам абавязковым элементам.Даследчыкі лічаць, што асабліва вялікае значэнне рытуальнаму смеху ў старажытнасці прыпісвалася падчас святкавання вясновых каляндарных свят такіх як Масленіца і Вялікадзень. У народзе верылі, што чым больш смеху, тым большым будзе ўраджай.Фальклорная спадчына багата прыкладамі таго, што смех у разуменні простага чалавека - магутная і чароўная сіла, ён здольны зрабіць нежывое жывым. Так смех прыгажунь у казках ператвараецца ў кветкі, дыяменты, грошы і нават дзіця. І наадварот у чараўнікоў падчас смеху з роту выскокваюць жабы, гады, чэрві, вылятаюць кажаны.Смех лічыцца паказальнікам псіхічнага і фізічнага здароўя чалавека. Напрыклад, нашы продкі лічылі, што добрая жонка павінна быць вясёлай.У народных абрадах смех часта выступае як гарант вяртання да жыцця. Як прыклад - абрад "пахавання Дзеда" на Масленіцу, які калісці адбываўся на Віцебшчыне: ён быў поўны гратэскных паводзін і таго самага рытуальнага смеху.Не была выключэннем і Радаўніца. Людзі казалі, што "на Радаўніцу да абеда плачуць, а па абедзе скачуць". Сэнс такіх паводзін ў перакананні, што мёртвыя не памерлі.Смех - адзін з важных спосабаў падтрымваць добрыя адносіны з астатнімі людзьмі. Нейрабіёлаг Софі Скотт вызначае смех, як сацыяльную эмоцыю, якая дапамагае нам наладжваць адносіны незалежна ад таго, смешна нам на самой справе ці не."Калі вы смяецеся разам з іншымі людзьмі, вы дэманструеце ім, што яны вам падабаюцца, што вы згодны з імі... Смех зяўляецца індыкатарам блізкасці адносін".Са слоў навукоўцы, даследаванні паказалі, што смех разам дазваляе ўдзельнікам хутчэй здымаць напружанне пасля цяжкіх падзей. Так сямейная пара з агульным пачуццём гумару застаецца разам значна больш або не распадаецца зусім. Людзі, якія смяюцца разам падчас прагляду смешнага відэа часцей дзеляцца асабістым адзін з адным і гэта паглыбляе ўзаемапаразуменне.Смех ніколі не бывае нейтральным, ён абавязкова што-небудзь азначае. Напрыклад, робіць нас шчаслівымі, паколькі, калі мы смяемся, у нашым мозгу выпрацоўваецца эндарфін, або гармон шчасця, які дапамагае атрымваць задавальненне ад жыцця. Навукоўцы лічаць, што эндарфін выпрацоўвае нават смех праз сілу і праз пэўны час чалавек пачынае пачуваць сябе лепей. Смех – гэта выдатны спосаб каротка адпачыць, зняўшы напружанне, калі падчас працы перакінуцца вясёлым словам з калегамі, што надалей зробіць працу больш эфектыўнай. Пры дапамозе смеха можна памаладзець, паколькі падчас яго ўмацоўваюцца мышцы твару, а мімічныя зморшчыны з’явяцца ўсё адно незалежна ад таго як часта чалавек смяецца.Чэшскі пісьменнік Карэл Чапэк аднойчы сказаў: "Гумар гэта заўсёды крышачку абарона ад лёсу". Нялёгкі лёс і горкая доля беларускага сялянства выпрацавала ў яго сваеасаблівае пачуццё гумару, а уменне пасмяяцца над сабой дапамагала справіцца з цяжкасцямі жыцця. Каб зразумець што лічылі смешным на пачатку ХХ стагоддзя, дастаткова пагартаць беларускія газеты таго часу і пачытаць анектоды і гумарыстычныя нататкі.На дарозе- Сядай, дзядзька, паедзем,- Няма часу: трэба ісці.Не прызнаўВарочаючыся з кірмашу чалавечак, прыкуцнуў на дарозе і заснуў, дый так моцна, што не чуў, як і боты нехта з яго ног сьцягнуў. Ажно едзе нейкі чалавек і крычыць: "прыймай ногі!" заспаны мужык глянуўшы на свае босыя ногі, кажэ: едзь! Гэта не мае: мае ў ботах.РастлумачыўКуме! Як гэта з гэтым тэлеграфам, што як паціснуць на адным канцы, то гаворыць на другім?- Гэта, братка, акурат як з сабакам: пацягні яго ззаду за хвост, а ён табе спераду забрэша.Старасьвецкі гаспадарСтарасьвецкі гаспадар накінуўся на свайго сына: сорак гадоў, кажэ, насіў я гэтые боты, а ты, гад, за восем месяцаў іх зрэзаў.На судзе- Стыдна вам так часта пападацца пад суд! - кажэ суддзя на падсудзімаго.- Падсудзімы: Ня дзіва, вашэ скароддзе, чалавек адзін – як той кол, а ў вас проці яго тысячы ўсялякіх стацей; ня штука, дык за каторую колечы і зачэпішся!У судзеСуддзя да падсудзімаго:- А ці ведаеце, што гэты вашы штучкі турмой пахнуць?Падсудзімы:- Скуль мне ведаць, калі такі маю катар, так залажыло мой нос, што ніякага паху ня чую.На судзе- Ты што ўкраў? - пытае суддзя злодзея.- Вяроўку, кажа, з рагамі.- З якімі рагамі?- З кароўімі.- А дзе ж тая карова?- Цягнулася і яна, падла, за гэтымі рагамі.СонМужык кажа да жонкі:- Ведаеш, Тэкля, вельмі нешта добрае я сягоняшняй ночы прысьніў.Жонка:- Я такі здагадалася. Праз сон ты крыкнуў: "дай, Моўша яшчэ кварту".Не дараваў - Ці праўда, што Бог забраў ужо ў цябе трэцюю жонку?- Праўда, браце. Але я ўзяў сабе чацвёртую: Бярэ Бог – бяру і я.ДагадзіўСлухай, цыгане, ты прадаў мне сляпую кабылу.Цыган. Табе ж лепей, бо будзе яна есці салому, а думаць, што сена.Добры коньАдзін селянін прадаваў на кірмашы свайго каня. А конь той быў худы-худы, ад ветру падаў. Селянін усё хваліў яго і выгукваў:-Купляйце каня, не здзіўляйцеся, што ён такі худы, ён як разбяжыцца, дык бяжыць пятнаццаць вёрст і не спыняецца.- Я б яго купіў, - кажа адзін чалавек, - але ж мне да дому ўсяго дзесяць вёрст, то ён перабяжыць маю хату.Каля магазіна- Што так прыглядаешся на выставу, Амілька?- Аглядаю панчохі і не ведаю які сабе выбраць колер.- Вось дурная, вазьмі чорныя, бо як зробіцца дзірка, дык не будзе відаць ног.Упісана- Што гэта ў цябе, Яська на носе сядзіць?- Барадаўка.- Чаму ж ты яе не звядзеш?- Нельга: яна ў пашпарце ўпісана. За гэта, братка, пападзеш!
https://bel.sputnik.by/20181023/Belaruskiya-narodnyya-zagadki-dlya-daroslykh-1038300174.html
https://bel.sputnik.by/20190629/Shto-takoe-khvest---yak-yago-pravodzl--belaruskkh-vskakh-1041820670.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104244/69/1042446946_0:0:1600:1006_1920x0_80_0_0_0d885064a48005dcd1f651add24f9b3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, спадчына, беларусь, народныя традыцыі, ларыса мятлеўская
навіны , у беларусі, спадчына, беларусь, народныя традыцыі, ларыса мятлеўская
Гумар па-беларуску: як жартавалі і з чаго смяяліся нашы продкі
13:25 04.04.2020 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра значэнне смеху і гумару ў беларускіх абрадах і прыводзіць анекдоты, над якімі смяяліся ў XX стагоддзі.
Вядома, што смех здымае стрэс, стабілізуе кравяны ціск, аблягчае боль, насычае кроў кіслародам і ўмацоўвае імунную сістэму. Лічыцца, што, каб адчуць сябе шчаслівым, трэба часцей усміхацца. А нашы продкі верылі, што пры дапамозе смеха могуць адбывацца цуды.
23 кастрычніка 2018, 14:54
У кожнага народа сваё стаўленне да смешнага, адмысловае яно і ў беларусаў. І цяпер у народзе можна пачуць: "Няхай той смяецца, каму няймецца", "Толькі апошні па праўдзісмяецца", "Смех і грэх не схаваеш у мех", "З пасьмеху бываюць людзі".
Нягледзячы на тое, што адпаведнага свята, прысвечанага смеху, у сялян не было, смех і гумар, элементы карнавалу прысутнічалі ў многіх каляндарных абрадах. Асабліва вылучаецца сярод іх Купалле, калі моладзі дазвалялася блазнаваць. Так, у купальскую ноч хлопцы маглі сцягнуць вароты з весніцы і схаваць іх у самым недарэчным месцы ці ўзлезці на страху і закрыць комін шклом. А раніцай было пярэпалаху і клопатаў гаспадарам, але ніхто сур’ёзна на моладзь не злаваўся, старэйшыя пасмейваліся і ўзгадвалі падобныя гісторыі са сваёй маладосці. Дарэчы, вароты здымалі не выпадкова, а толькі ў тых, хто меў дачку, якая заседзелася ў дзеўках.
Другім быў смех у такіх язычніцкіх абрадах як Масленіца і Каляды. Тут смех быў быццам абавязковым элементам.
Даследчыкі лічаць, што асабліва вялікае значэнне рытуальнаму смеху ў старажытнасці прыпісвалася падчас святкавання вясновых каляндарных свят такіх як Масленіца і Вялікадзень. У народзе верылі, што чым больш смеху, тым большым будзе ўраджай.
Фальклорная спадчына багата прыкладамі таго, што смех у разуменні простага чалавека - магутная і чароўная сіла, ён здольны зрабіць нежывое жывым. Так смех прыгажунь у казках ператвараецца ў кветкі, дыяменты, грошы і нават дзіця. І наадварот у чараўнікоў падчас смеху з роту выскокваюць жабы, гады, чэрві, вылятаюць кажаны.
Смех лічыцца паказальнікам псіхічнага і фізічнага здароўя чалавека. Напрыклад, нашы продкі лічылі, што добрая жонка павінна быць вясёлай.
Ёсць нават славянская казка пра нявесту, якая ніколі не смяялася. Дзяўчыне ніхто не мог дапамагчы і тады знайшоўся надзвычайны герой, які яе рассек папалам. З сярэдзіны выпаўзлі гады і тады той самы герой ажывіў яе і яна засмяялася.
У народных абрадах смех часта выступае як гарант вяртання да жыцця. Як прыклад - абрад "пахавання Дзеда" на Масленіцу, які калісці адбываўся на Віцебшчыне: ён быў поўны гратэскных паводзін і таго самага рытуальнага смеху.
Не была выключэннем і Радаўніца. Людзі казалі, што "на Радаўніцу да абеда плачуць, а па абедзе скачуць". Сэнс такіх паводзін ў перакананні, што мёртвыя не памерлі.
Смех - адзін з важных спосабаў падтрымваць добрыя адносіны з астатнімі людзьмі. Нейрабіёлаг Софі Скотт вызначае смех, як сацыяльную эмоцыю, якая дапамагае нам наладжваць адносіны незалежна ад таго, смешна нам на самой справе ці не.
"Калі вы смяецеся разам з іншымі людзьмі, вы дэманструеце ім, што яны вам падабаюцца, што вы згодны з імі... Смех зяўляецца індыкатарам блізкасці адносін".
Са слоў навукоўцы, даследаванні паказалі, што смех разам дазваляе ўдзельнікам хутчэй здымаць напружанне пасля цяжкіх падзей. Так сямейная пара з агульным пачуццём гумару застаецца разам значна больш або не распадаецца зусім. Людзі, якія смяюцца разам падчас прагляду смешнага відэа часцей дзеляцца асабістым адзін з адным і гэта паглыбляе ўзаемапаразуменне.
Смех ніколі не бывае нейтральным, ён абавязкова што-небудзь азначае. Напрыклад, робіць нас шчаслівымі, паколькі, калі мы смяемся, у нашым мозгу выпрацоўваецца эндарфін, або гармон шчасця, які дапамагае атрымваць задавальненне ад жыцця. Навукоўцы лічаць, што эндарфін выпрацоўвае нават смех праз сілу і праз пэўны час чалавек пачынае пачуваць сябе лепей. Смех – гэта выдатны спосаб каротка адпачыць, зняўшы напружанне, калі падчас працы перакінуцца вясёлым словам з калегамі, што надалей зробіць працу больш эфектыўнай. Пры дапамозе смеха можна памаладзець, паколькі падчас яго ўмацоўваюцца мышцы твару, а мімічныя зморшчыны з’явяцца ўсё адно незалежна ад таго як часта чалавек смяецца.
Чэшскі пісьменнік Карэл Чапэк аднойчы сказаў: "Гумар гэта заўсёды крышачку абарона ад лёсу". Нялёгкі лёс і горкая доля беларускага сялянства выпрацавала ў яго сваеасаблівае пачуццё гумару, а уменне пасмяяцца над сабой дапамагала справіцца з цяжкасцямі жыцця. Каб зразумець што лічылі смешным на пачатку ХХ стагоддзя, дастаткова пагартаць беларускія газеты таго часу і пачытаць анектоды і гумарыстычныя нататкі.
- Сядай, дзядзька, паедзем,
Варочаючыся з кірмашу чалавечак, прыкуцнуў на дарозе і заснуў, дый так моцна, што не чуў, як і боты нехта з яго ног сьцягнуў. Ажно едзе нейкі чалавек і крычыць: "прыймай ногі!" заспаны мужык глянуўшы на свае босыя ногі, кажэ: едзь! Гэта не мае: мае ў ботах.
Куме! Як гэта з гэтым тэлеграфам, што як паціснуць на адным канцы, то гаворыць на другім?
- Гэта, братка, акурат як з сабакам: пацягні яго ззаду за хвост, а ён табе спераду забрэша.
Старасьвецкі гаспадар накінуўся на свайго сына: сорак гадоў, кажэ, насіў я гэтые боты, а ты, гад, за восем месяцаў іх зрэзаў.
- Стыдна вам так часта пападацца пад суд! - кажэ суддзя на падсудзімаго.
- Падсудзімы: Ня дзіва, вашэ скароддзе, чалавек адзін – як той кол, а ў вас проці яго тысячы ўсялякіх стацей; ня штука, дык за каторую колечы і зачэпішся!
- А ці ведаеце, што гэты вашы штучкі турмой пахнуць?
- Скуль мне ведаць, калі такі маю катар, так залажыло мой нос, што ніякага паху ня чую.
- Ты што ўкраў? - пытае суддзя злодзея.
- Вяроўку, кажа, з рагамі.
- Цягнулася і яна, падла, за гэтымі рагамі.
- Ведаеш, Тэкля, вельмі нешта добрае я сягоняшняй ночы прысьніў.
- Я такі здагадалася. Праз сон ты крыкнуў: "дай, Моўша яшчэ кварту".
- Ці праўда, што Бог забраў ужо ў цябе трэцюю жонку?
- Праўда, браце. Але я ўзяў сабе чацвёртую: Бярэ Бог – бяру і я.
Слухай, цыгане, ты прадаў мне сляпую кабылу.
Цыган. Табе ж лепей, бо будзе яна есці салому, а думаць, што сена.
Адзін селянін прадаваў на кірмашы свайго каня. А конь той быў худы-худы, ад ветру падаў. Селянін усё хваліў яго і выгукваў:
-Купляйце каня, не здзіўляйцеся, што ён такі худы, ён як разбяжыцца, дык бяжыць пятнаццаць вёрст і не спыняецца.
- Я б яго купіў, - кажа адзін чалавек, - але ж мне да дому ўсяго дзесяць вёрст, то ён перабяжыць маю хату.
- Што так прыглядаешся на выставу, Амілька?
- Аглядаю панчохі і не ведаю які сабе выбраць колер.
- Вось дурная, вазьмі чорныя, бо як зробіцца дзірка, дык не будзе відаць ног.
- Што гэта ў цябе, Яська на носе сядзіць?
- Чаму ж ты яе не звядзеш?
- Нельга: яна ў пашпарце ўпісана. За гэта, братка, пападзеш!