Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі дасягнула 440

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOАўтамабіль хуткай дапамогі каля інфекцыйнай бальніцы Мінска
Аўтамабіль хуткай дапамогі каля інфекцыйнай бальніцы Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на суботу, зарэгістравана пяць выпадкаў смерці пацыентаў з пацверджаным каронавірусам.

МІНСК, 4 кра - Sputnik. Каронавірус COVID-19 зарэгістраваны ў Беларусі ў 440 чалавек, паведамілі ў суботу ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.

Праверка на каронавірус - Sputnik Беларусь
Місія СААЗ прыедзе ў Беларусь 7 красавіка для ацэнкі сітуацыі з COVID-19

Першы выпадак каронавіруса быў зафіксаваны ў Беларусі ў канцы лютага. Да пачатку красавіка колькасць інфіцыраваных працягвае расці.

"У Беларусі па стане на 2020/04/04 на стацыянарным лячэнні з каронавіруснай інфекцыяй знаходзіцца 394 чалавекі. У часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння здаровы 41 чалавек", - паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя.

Акрамя таго, зарэгістравана пяць выпадкаў смерці пацыентаў, якія мелі хранічныя захворванні, ускладненыя каронавіруснай інфекцыяй.

Такім чынам, сумарная колькасць інфіцыраваных на сёння складае 440 чалавек. У параўнанні з дадзенымі пятніцы, колькасць заражаных павялічылася на 89.

Згодна з напярэдадні агучанай статыстыкай Міністэрства аховы здароўя, больш за ўсё выпадкаў каронавіруса фіксуецца ў Мінску, Віцебскай і Мінскай абласцях.

Сёння "разбіўкі" па рэгіёнах ведамства не давала. Няма і больш дакладнай інфармацыі аб памерлых пацыентах - у прыватнасці, месцы пражывання і узросце.

Стужка навiн
0