Лукашэнка павіншаваў Мікалая Казеку з юбілеем

© Sputnik / Виктор ТолочкоМікалай Казека
Мікалай Казека - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалаю Казеку споўнілася 70 гадоў.

МІНСК, 5 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалая Казеку з юбілеем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншавальнай тэлеграме адзначаецца, што з імем трэнера, якому сёння споўнілася 70 гадоў, звязаны самыя яркія алімпійскія дасягненні Беларусі. "Вы стаялі ля вытокаў станаўлення айчыннай школы лыжнай акрабатыкі", - сказана, у прыватнасці, у віншаванні. Прэзідэнт адзначыў таксама выдатныя поспехі, якіх удалося дамагчыся на найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах, а таксама той факт, што Мікалай Казека вывеў краіну ў лідары сусветнага фрыстайлу.

Мікалай Казека змог выхаваць плеяду славутых атлетаў, у ліку якіх чатыры алімпійскія чэмпіёны. Як звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, пад яго кіраўніцтвам вырасла цэлае пакаленне трэнераў.

"Перакананы, што вашыя веды, талент педагога і найбагацейшы вопыт яшчэ шмат гадоў будуць прыносіць карысць беларускаму спорту", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

А напярэдадні юбілею з праслаўленым трэнерам пагутарыў калумніст Sputnik Ігар Казлоў.

Стужка навiн
0