МІНСК, 6 кра - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі дасягнула 700, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Да раніцы панядзелка ў рэспубліцы было праведзена больш за 40 тысяч тэстаў на COVID-19, для гэтага задзейнічана 13 лабараторый.
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі, у асноўным - кантакты першага ўзроўню, выяўленыя ў ходзе эпідрасследаваній і якія знаходзіліся ў стацыянарах на момант тэсціравання.
"У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння паправіліся 53 чалавекі. Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісана 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Таксама зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каронавіруснай інфекцыяй. У параўнанні з лічбамі нядзелі колькасць смяротных зыходаў вырасла на пяць.
Колькасць інфіцыраваных за суткі ў рэспубліцы вырасла на 138 чалавек - на 24,6%.
Статыстыкі па рэгіёнах, дзе часцей за ўсё выяўляецца каронавірус, Міністэрства аховы здароўя пакуль не агучыла. Нагадаем, у пятніцу ў ведамстве заяўлялі пра тое, што больш за ўсё інфікаваных прыпадае на Мінск, на другім месцы - Віцебская вобласць, на трэцім - Магілёўская.
Сачыць за дынамікай росту захворвання каронавірусам у Беларусі вы можаце ў інфаграфіцы Sputnik.