Рэпетыцыя парада: калі перакрыюць сталічныя вуліцы і як пойдзе транспарт

© Sputnik / Виктор ТолочкоРэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці
Рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты да 9 мая пачнуцца ўжо ў панядзелак увечары, па гэтай прычыне зменяцца маршруты руху некаторых аўтобусаў у цэнтры Мінска.

МІНСК, 6 кра - Sputnik. Шэраг вуліц у цэнтры Мінска будуць перакрываць на час рэпетыцыі парада, што адаб'ецца на працы грамадскага транспарту, паведамілі ў ГП "Мінсктранс".

Мінчане назіраюць за праходжаннем калоны ваеннай тэхнікі па вуліцах Мінска падчас рэпетыцыі параду ў гонар 70-годдзя Перамогі - Sputnik Беларусь
Мінабароны Беларусі расказала, якім будзе парад да 75-годдзя Перамогі

У "Мінсктрансе" распавялі, што абмежаванне руху для ўсіх відаў транспарту будзе дзейнічаць увечары 6, 9, 13, 16, 20, 23, 27 і 30 красавіка на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. У гэтыя дні з 21:00 да 23:00 там будуць праходзіць трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты да Дня Перамогі.

У сувязі з гэтым часова зменяцца схемы руху аўтобусаў маршрутаў №29, №44 і №136. Так, у прамым напрамку гэтыя аўтобусы будуць ездзіць па праспекце Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах Нававіленскай, Арлоўская і далей па маршрутах. Пры гэтым спыняцца яны будуць на прыпынках "Нававіленская" і "Выставачны комплекс". У адваротным накірунку аўтобусы будуць хадзіць па праспекце Пераможцаў, вуліцах Няміга, Багдановіча і праспекце Машэрава з выкананнем прыпыначных пунктаў "Гасцініца "Юбілейная" і "Станцыя метро "Няміга".

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што наша краіна не будзе адмяняць святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі. Паводле яго слоў, тэматыка святкавання не згубіцца на фоне негатыўных навін.

У пацверджанне слоў кіраўніка дзяржавы ў аўторак на праспекце Машэрава ў сталіцы пачалі ўсталёўваць трыбуны да Дня Перамогі. Менавіта там пройдуць асноўныя святочныя мерапрыемствы.

Акрамя таго, у Мінабароны Беларусі распавялі, якім будзе парад да 75-годдзя Перамогі. Яго плануюць правесці ўвечары 9 мая, мерапрыемства будзе доўжыцца каля гадзіны. За гэты час пройдуць пешая і механізаваная калоны, а таксама адбудзецца паветраны парад. Завершыцца ўсё пляц-канцэртам роты ганаровай варты і выступленнем аркестра.

Стужка навiн
0