МІНСК, 6 кра - Sputnik. Украіна ўводзіць дадатковыя абмежаванні па ўезду ў краіну сваіх грамадзян, пра гэта папярэдзілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
У ГПК паведамілі, што 7 красавіка з 00:00 па кіеўскім часе Украіна спыніць пропуск у краіну сваіх грамадзян, якія перасякаюць мяжу пешшу. З гэтага моманту трапіць дадому украінцы змогуць толькі з дапамогай самалётаў або чыгуначнага транспарту.
"Грамадзяне Украіны змогуць вярнуцца дадому толькі на аўтатранспарце праз пэўныя пункты пропуску: "Даманава" - "Макраны", "Выступовічы" - "Новая Рудня", "Славуціч" - "Камарын", "Новыя Ярылавічы" - "Новая Гута", "Сеньковка" - "Весялоўка". у той жа час у беларускіх пунктах пропуску абмежаванняў па выезду грамадзян Украіны няма", - адзначылі ў ДПК.
Акрамя таго, у памежным ведамстве падкрэслілі, што Беларусь гатовая дапамагчы жыхарам суседняй дзяржавы ў іх вяртанні дадому. Інфармацыю па ўездзе ва Украіну варта ўдакладняць у пасольстве і консульскіх установах гэтай дзяржавы.
На такі крок украінскі бок пайшоў, каб процідзейнічаць распаўсюджванню COVID-19. Папярэдне, такі парадак уезду ў краіну будзе дзейнічаць да 24 красавіка ўключна.
З 25 сакавіка на тэрыторыі Украіны ўведзены рэжым надзвычайнага становішча, а з 27 сакавіка краіна цалкам закрыла свае межы з-за пандэміі каронавіруса. З гэтага моманту ў краіне забаранілі ўсе пасажырскія перавозкі, у тым ліку міжнародныя.
Па звестках украінскага Міністэрства аховы здароўя, колькасць інфіцыраваных каронавірусам на Украіне за ноч вырасла да 1,319 тысячы, зафіксавана 11 новых выпадкаў, ахвяраў стала 38.