Больш за $500: за парушэнне рэжыму самаізаляцыі беларусам пагражае штраф

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкМужчына гуляе з дзіцем у парку падчас каранціну
Мужчына гуляе з дзіцем у парку падчас каранціну - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусам і замежнікам, заражаным каронавірусам, а таксама кантактам першага і другога узроўняў, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, дазволілі выходзіць толькі па прадукты і ў аптэку, а таксама выносіць смецце.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Урад Беларусі вызначыў парадак знаходжання людзей у рэжыме самаізаляцыі ў сувязі з каронавірусам, адпаведная пастанова Саўміна №208 "Аб увядзеннi абмежавальнага мерапрыемства" ад 8 красавіка бягучага года апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Жыхары Мінска ідуць па вуліцы ў ахоўных масках - Sputnik Беларусь
У Мінску зацвердзілі план барацьбы з COVID-19. Што чакае жыхароў сталіцы?

Згодна з пастановай, з 9 красавіка на тэрыторыі рэспублікі ўводзіцца рэжым самаізаляцыі. Яго павінны выконваць асобы, заражаныя COVID-19, а таксама кантакты першага ўзроўню на працягу 14 дзён з даты апошняга кантакту. Кантакты другога ўзроўня павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі, калі ў іх назіраецца кашаль, боль у горле, дыхавіца ці падвышаная тэмпература.

Тым, хто знаходзіцца ў самаізаляцыі, будзе афіцыйна выдавацца бальнічны на ўвесь яе тэрмін. Калі чалавек парушыць рэжым самаізаляцыі, яму налічаць толькі 50% ад дапамогі па лістку непрацаздольнасці, прадугледжанай законам. Тэрміны самаізаляцыі могуць падаўжацца па рашэнні медыкаў.

У дакуменце вызначаны парадак знаходжання грамадзян у самаізаляцыі. Кожнаму, хто падлягае самаізаляцыі, будзе пад подпіс выдавацца патрабаванне аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі.

Людзі ў рэжыме самаізаляцыі абавязаны не пакідаць месца пражывання, не наведваць месца працы і навучання, крамы і ўстановы грамадскага харчавання, спартыўныя мерапрыемствы, выставы і канцэрты, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей. Ім дазволена выходзіць толькі ў бліжэйшыя харчовыя крамы або аптэкі, а таксама выносіць смецце. Пры выхадзе з хаты ў гэтых выпадках чалавек абавязаны быць у масцы і не кантактаваць з іншымі людзьмі.

За парушэнне патрабаванняў самаізаляцыі прадугледжана адказнасць аж да крымінальнай. Згодна патрабаванню аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі, ігнараванне правіл цягне за сабой накладанне штрафу да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў), адміністрацыйны арышт і нават пазбаўленне волі.

Стужка навiн
0