Каранік назваў колькасць медыкаў, якія заразіліся каронавірусам

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік на брыфінгу місіі СААЗ
Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік на брыфінгу місіі СААЗ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах міністра аховы здароўя, часцей за ўсё падобныя выпадкі фіксаваліся ў Мінску, на другім месцы - Віцебская вобласць.

МІНСК, 11 кра - Sputnik. Сярод тых, хто заразіўся каронавірусам у Беларусі - 301 медыцынскі работнік, заявіў у суботу на брыфінгу па выніках працы місіі СААЗ Беларусі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Уладзімір Каранік.

Медык у ахоўнай масцы - Sputnik Беларусь
Колькасць выпадкаў каронавіруса ў Беларусі павялічылася да 2226

Упершыню пра факт заражэння каронавірусам сярод медработнікаў стала вядома на мінулым тыдні - гэтыя дадзеныя агучыў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым дакладная колькасць інфіцыраваных не называлася - напрыклад, учора намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан адмовілася яе агучваць.

"На сённяшні момант лабараторна пацверджаны 301 работнік сістэмы аховы здароўя", - адказаў Каранік на пытанне праколькасць інфіцыраваных медыкаў.

Па словах міністра, перш за ўсё гэта тычыцца Мінска. На другім месцы па колькасці заражаных урачоў Віцебская вобласць, на трэцім - Мінская. "У астатніх рэгіёнах гэта адзінкавыя выпадкі", - дадаў ён.

Каранік падкрэсліў, што меншая колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам сярод медработнікаў было зафіксавана ў тых установах аховы здароўя, якія былі перапрафіліраваныя.

Міністр адзначыў, што ў многіх гэта захворванне працякае бессімптомна, абсалютная большасць адчувае сябе здавальняюча. На апараце ШВЛ заражаных медыкаў няма.

Акрамя таго, па факце смерці медработніка ў Віцебскай вобласці сёння праводзіцца службовае эпідраследаванне.

Стужка навiн
0