Мінздароўя патлумачыла, што будзе з кантактамі 1-га ўзроўню, якіх пакінулі дома

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкБольніца зачыненая на каранцін, архіўнае фота
Больніца зачыненая на каранцін, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Участковыя ўрачы, памочнікі ўрачоў і медыцынскія сёстры будуць штодня тэлефанаваць пацыентам, якія знаходзяцца дома, каб удакладніць іх стан.

МІНСК, 11 кра - Sputnik. На самаізаляцыю адправяць толькі тых людзей, якія з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўня, у якіх адмоўны вынік тэсту - ім выпішуць бальнічны і потым зробяць яшчэ тры тэсты, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Школьныя канікулы ў Беларусі прадоўжылі да 18 красавіка - Sputnik Беларусь
Школьныя канікулы ў Беларусі прадоўжылі да 18 красавіка

Урад Беларусі 9 красавіка вызначыў парадак знаходжання людзей у рэжыме самаізаляцыі ў сувязі з каронавірусам. Яго павінны выконваць асобы, заражаныя COVID-19, а таксама кантакты першага ўзроўню напрацягу 14 дзён з даты апошняга кантакту. Кантакты другога ўзроўня павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі, калі ў іх назіраецца кашаль, боль у горле, дыхавіца ці падвышаная тэмпература.

У пятніцу Міністэрства аховы здароўя праводзіла брыфінг, на якім паведаміла, што было дазволена пакідаць дамы людзей, якія кантактавалі з заражаным чалавекам, але якія маюць адмоўны тэст на вірус. Яны будуць адпраўленыя на бальнічны на 14 дзён. За гэты час ім неабходна будзе зрабіць тры тэсты на каронавірус.

"Мы будзем са свайго боку ажыццяўляць медыцынскае назіранне. Праводзіць тэсціраванне такіх пацыентаў на першы, сёмы і 13-ы дзень для таго, каб не прапусціць бессімптомных і сцёртых формаў", - удакладніла намесніка міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Акрамя таго, участковыя ўрачы, памочнікі ўрачоў і медыцынскія сёстры будуць штодня тэлефанаваць пацыентам, якія знаходзяцца дома, каб удакладніць іх стан.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, на 10 красавіка колькасць заражаных каронавірусам Беларусі склала 1981 чалавек, з іх 169 ачунялых і 19 памерлых. На стацыянарным лячэнні з каронавірусам да раніцы пятніцы знаходзіліся 1793 чалавекі.

Стужка навiн
0