МІНСК, 12 кра - Sputnik. Праваслаўныя хрысціяне сустракаюць Вербніцу, або ўваход Гасподні ў Іерусалім. У галоўны праваслаўны храм Беларусі - Свята-Духаў кафедральны сабор - прыйшлі дзясяткі вернікаў.
Боскую літургію ўзначаліў прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал. Нягледзячы на тое, што святары рэкамендавалі вернікам, якія не ўпэўнены ў сваім самаадчуванні, заставацца дома, на ранішняй літургіі храм быў амаль поўны народа, хоць вернікаў было не так шмат, як да пандэміі каронавіруса.
Вербы святары акраплялі святой вадой на пляцоўцы перад храмам.
Сёння перад храмам прадавалі не толькі галінкі вярбы, але і галінкі пальмы. Як распавялі паслушніцы аднаго з беларускіх манастыроў, галінкі пальмы даставілі ў Мінск загадзя. З пальмавымі галінамі сьвятары служылі ўсяночную напярэдадні.
Нягледзячы на тое, што яшчэ працягваецца вялікі пост, святары апранутыя ў зялёныя адзення - як заўсёды на свята ўваходу Госпада ў Іерусалім.
Заўтра ў праваслаўных пачынаецца Страсная сядміца, а 19 красавіка адзначаецца Вялікдзень.