https://bel.sputnik.by/20200412/navoshta-farbujuc-yajki-na-vyalikdzen-1028341849.html
Навошта фарбуюць яйкі на Вялікдзень
Навошта фарбуюць яйкі на Вялікдзень
Sputnik Беларусь
Sputnik вынайшаў пяць версій паходжання святочнага рытуалу і даведаўся, якое значэнне мае колер афарбоўкі. 12.04.2020, Sputnik Беларусь
2020-04-12T14:56+0300
2020-04-12T14:56+0300
2020-04-12T10:29+0300
цiкавосткi
беларусь
вялікдзень
рэлігія
рэлігійныя святы
каталіцтва
праваслаўе
сустракаем вялікдзень
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102124/87/1021248700_0:197:4304:2618_1920x0_80_0_0_23017ec9a761bd56bd0206d4ce27e989.jpg
МІНСК, 12 кра — Sputnik. Фарбаванае яйка — адзін з галоўных атрыбутаў Вялікадня. Яйка сімвалізуе жыццё і адраджэнне. Спакон вякоў лічылася, што велікоднае асвечанае яйка павінна быць першай стравай пасля 40-дзённага пасту. Але чаму яны чырвонага колеру? Sputnik знайшоў некалькі версій паходжання абраду афарбоўкі велікодных яек.Версія першая — гістарычнаяДа таго ж найбольш распаўсюджаная і паэтычная. Паводле гэтай версіі, першае велікоднае яйка паднесла Марыя Магдаліна імператару Тыберыю. Пасля цудоўнага ўваскрэшання Ісуса Хрыста яна прыйшла да рымскага імператара са словамі "Хрыстос Уваскрос!" У тыя часы нельга было прыходзіць з пустымі рукамі, таму яна прынесла яму ў дар яечка. Аднак Тыберый не паверыў яе словам, маўляў, ніхто не можа ўваскрэснуць з мёртвых, гэтак жа як белае яйка не можа стаць чырвоным. Як толькі апошняе слова зляцела з яго вуснаў — яйка сапраўды стала чырвоным.Версія другая — рымскаяЗвязаная з імем рымскага імператара Марка Аўрэлія, заўзятага праціўніка хрысціянства. У дзень з'яўлення на свет будучага імператара ў куратніку, што належыла яго бацькам, курыца знесла яйка, але не прастое, а пакрытае ярка-чырвонымі кропкамі. Гэтую падзею сваякі будучага імператара патлумачылі як знак слаўнай будучыні для нованароджанага. Тады і з'явілася ў Рыме традыцыя пасылаць у знак віншаванні ярка афарбаваныя яйкі. Хрысціяне жа ўклалі іншы сэнс у гэты звычай, пераняўшы яго — яйка ў Пасху афарбавана ў колер крыві Хрыстовай.Версія трэцяя — біблейскаяНеўзабаве пасля смерці Хрыста трапілі на банкет сем рабінаў. Частавалі іх, сярод усяго іншага, смажанай курыцай і варанымі яйкамі. Адзін з іх узгадаў пра Укрыжаванага, распавёўшы аб тым, што той абяцаў уваскрэснуць на трэці дзень. Гаспадар дома запярэчыў, сказаўшы, што хутчэй смажаная курыца ажыве, а яйкі стануць пурпурнымі. Менавіта гэта і адбылося. З тых часоў, у памяць аб гэтай падзеі, яйкі на Вялікдзень фарбуюць у чырвоны колер.Версія чацвёртая — бытаваяАдно з тлумачэнняў, досыць лагічнае і практычнае. Падчас 40-дзённага посту куры не пераставалі несціся, і гаспадары варылі яйкі, каб яны не сапсаваліся. Вараныя яйкі фарбавалі — так іх лягчэй можна было адрозніць ад свежых.Версія пятая — для настроюРознакаляровыя, размаляваныя, яны нясуць вясёлы настрой і з'яўляюцца асновай велікодных гульняў. І дзеці, і дарослыя гулялі ў гульні, звязаныя з велікоднымі яйкамі. Самыя вядомыя — катанне яек і біццё яйкамі.Што азначае колер яекПершапачаткова колер яек быў толькі чырвоным, як сімвал крыві Хрыста, у той час як само яйка было сімвалам адраджэння. Аднак пазней іх сталі фарбаваць у іншыя колеры і замяняць курыныя яйкі драўлянымі, шакаладнымі або выкананымі з каштоўных металаў і камянёў.Ад таго, чым фарбуюць яйкі на Вялікдзень, залежыць і іх колер. Гэта можа быць лукавая шалупіна, прыродныя або харчовыя фарбавальнікі. Прычым колер мае значэнне.Так, белы колер з'яўляецца райскім і сімвалізуе сабой чысціню і духоўнасць. Чырвоны — царскі колер, нагадвае аб Божай любові да чалавечага роду. Жоўты, роўна як аранжавы і залаты, сімвалізуе багацце і дастатак. Блакітны колер — гэта святло Найсвяцейшай Дзевы, ён асацыюецца з дабрынёй, надзеяй, любоўю да бліжняга. Зялёны, як вынік спалучэння блакітнага і жоўтага колераў, азначае дабрабыт і адраджэнне. Чорны колер — колер смутку і плачу. У гэты колер катэгарычна забараняецца фарбаваць велікодныя яйкі.
https://bel.sputnik.by/20210430/paskha-u-naturalnyh-kolerah-1028095113.html
https://bel.sputnik.by/20170414/yak-zrabic-naturalnuyu-farbu-dlya-velikodnyh-yaek-1028328231.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102124/87/1021248700_275:0:4030:2816_1920x0_80_0_0_cac918490a5f71cc5782054e92ef5d03.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, беларусь, вялікдзень, рэлігія, рэлігійныя святы, каталіцтва, праваслаўе, сустракаем вялікдзень
цiкавосткi, беларусь, вялікдзень, рэлігія, рэлігійныя святы, каталіцтва, праваслаўе, сустракаем вялікдзень
Навошта фарбуюць яйкі на Вялікдзень
Sputnik вынайшаў пяць версій паходжання святочнага рытуалу і даведаўся, якое значэнне мае колер афарбоўкі.
МІНСК, 12 кра — Sputnik. Фарбаванае яйка — адзін з галоўных атрыбутаў Вялікадня. Яйка сімвалізуе жыццё і адраджэнне. Спакон вякоў лічылася, што велікоднае асвечанае яйка павінна быць першай стравай пасля 40-дзённага пасту. Але чаму яны чырвонага колеру? Sputnik знайшоў некалькі версій паходжання абраду афарбоўкі велікодных яек.
Версія першая — гістарычная
Да таго ж найбольш распаўсюджаная і паэтычная. Паводле гэтай версіі, першае велікоднае яйка паднесла Марыя Магдаліна імператару Тыберыю. Пасля цудоўнага ўваскрэшання Ісуса Хрыста яна прыйшла да рымскага імператара са словамі "Хрыстос Уваскрос!" У тыя часы нельга было прыходзіць з пустымі рукамі, таму яна прынесла яму ў дар яечка. Аднак Тыберый не паверыў яе словам, маўляў, ніхто не можа ўваскрэснуць з мёртвых, гэтак жа як белае яйка не можа стаць чырвоным. Як толькі апошняе слова зляцела з яго вуснаў — яйка сапраўды стала чырвоным.
Звязаная з імем рымскага імператара Марка Аўрэлія, заўзятага праціўніка хрысціянства. У дзень з'яўлення на свет будучага імператара ў куратніку, што належыла яго бацькам, курыца знесла яйка, але не прастое, а пакрытае ярка-чырвонымі кропкамі. Гэтую падзею сваякі будучага імператара патлумачылі як знак слаўнай будучыні для нованароджанага. Тады і з'явілася ў Рыме традыцыя пасылаць у знак віншаванні ярка афарбаваныя яйкі. Хрысціяне жа ўклалі іншы сэнс у гэты звычай, пераняўшы яго — яйка ў Пасху афарбавана ў колер крыві Хрыстовай.
Версія трэцяя — біблейская
Неўзабаве пасля смерці Хрыста трапілі на банкет сем рабінаў. Частавалі іх, сярод усяго іншага, смажанай курыцай і варанымі яйкамі. Адзін з іх узгадаў пра Укрыжаванага, распавёўшы аб тым, што той абяцаў уваскрэснуць на трэці дзень. Гаспадар дома запярэчыў, сказаўшы, што хутчэй смажаная курыца ажыве, а яйкі стануць пурпурнымі. Менавіта гэта і адбылося. З тых часоў, у памяць аб гэтай падзеі, яйкі на Вялікдзень фарбуюць у чырвоны колер.
Версія чацвёртая — бытавая
Адно з тлумачэнняў, досыць лагічнае і практычнае. Падчас 40-дзённага посту куры не пераставалі несціся, і гаспадары варылі яйкі, каб яны не сапсаваліся. Вараныя яйкі фарбавалі — так іх лягчэй можна было адрозніць ад свежых.
Версія пятая — для настрою
Рознакаляровыя, размаляваныя, яны нясуць вясёлы настрой і з'яўляюцца асновай велікодных гульняў. І дзеці, і дарослыя гулялі ў гульні, звязаныя з велікоднымі яйкамі. Самыя вядомыя — катанне яек і біццё яйкамі.
Першапачаткова колер яек быў толькі чырвоным, як сімвал крыві Хрыста, у той час як само яйка было сімвалам адраджэння. Аднак пазней іх сталі фарбаваць у іншыя колеры і замяняць курыныя яйкі драўлянымі, шакаладнымі або выкананымі з каштоўных металаў і камянёў.
Ад таго, чым фарбуюць яйкі на Вялікдзень, залежыць і іх колер. Гэта можа быць лукавая шалупіна, прыродныя або харчовыя фарбавальнікі. Прычым колер мае значэнне.
Так, белы колер з'яўляецца райскім і сімвалізуе сабой чысціню і духоўнасць. Чырвоны — царскі колер, нагадвае аб Божай любові да чалавечага роду. Жоўты, роўна як аранжавы і залаты, сімвалізуе багацце і дастатак. Блакітны колер — гэта святло Найсвяцейшай Дзевы, ён асацыюецца з дабрынёй, надзеяй, любоўю да бліжняга. Зялёны, як вынік спалучэння блакітнага і жоўтага колераў, азначае дабрабыт і адраджэнне. Чорны колер — колер смутку і плачу. У гэты колер катэгарычна забараняецца фарбаваць велікодныя яйкі.