Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі перавысіла тры тысячы

© Sputnik / Павел Кононов / Перайсці ў медыябанкЛабараторыя для тэсціравання на каронавірус
Лабараторыя для тэсціравання на каронавірус - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бальніцах зараз знаходзяцца 2444 пацыента, астатнія лечацца амбулаторна, то бок знаходзяцца дома.

МІНСК, 14 кра - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі на раніцу аўторка склала 3281, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя.

Кітайскі медык, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Кітаю спатрэбіцца больш за год на стварэнне вакцыны ад COVID-19

Па дадзеных на раніцу аўторка, у рэспубліцы праведзена амаль 72 тысячы тэстаў на COVID-19.

"Зарэгістравана 3281 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. З іх шпіталізаваны 2444 чалавека. У астатняй частцы пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай форме, і яны лечацца амбулаторна", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за апошнія суткі колькасць інфіцыраваных павялічылася на 362 чалавека. Дадзеных аб колькасці пацыентаў, якія ўжо здаровыя, ведамства не прывяло.

У падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх сёння маюць патрэбу 57 пацыентаў з каронавірусам.

"Памерлі 33 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0