Нарада праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі. Перад яе пачаткам Уладзімір Пуцін звярнуўся да прысутных.
Sputnik вёў анлайн-трансляцыю выступу прэзыдэнта. Самыя важныя заявы адным радком:
- варта ўключыць у спіс прадпрыемстваў МСП, найбольш пацярпелых ад каронавіруса, нехарчовыя магазіны. У іх таксама хапае цяпер праблем
- фінансавая падтрымка на заробкі супрацоўнікаў малога і сярэдняга бізнесу за красавік паступіць з 18 мая
- аб'ём падтрымкі для канкрэтнай кампаніі будзе разлічвацца з улікам агульнай колькасці яе работнікаў па стане на 1 красавіка бягучага года, зыходзячы з сумы 12 тысяч 130 рублёў на аднаго супрацоўніка ў месяц
- адзіная абавязковая ўмова і патрабаванне да кампаніі - максімальнае захаванне занятасці на ўзроўні не менш за 90% ад штатнай колькасці на 1 красавіка
- што тычыцца сістэмаўтваральных прадпрыемстваў, то прашу ўрад дапрацаваць іх спіс, прычым на аснове выразных, дакладных, аб'ектыўных крытэраў. У ім павінны быць прадпрыемствы, выключна важныя для ўсёй нацыянальнай эканомікі
- неабходна стварыць новы адмысловы крэдытны прадукт для сістэмаўтваральных прадпрыемстваў у РФ, стаўка будзе субсідавацца на стаўку ЦБ
- рэгіёнам трэба накіраваць 200 млрд рублёў на забеспячэнне ўстойлівасці іх бюджэтаў
- прапаную накіраваць больш за 23 млрд руб на падтрымку пацярпелай ад каронавіруса авіягаліны - уключаючы лізінг, аплату стаянкі самалётаў і на іншыя патрэбы
- выплаты ўрачам, якія змагаюцца з каронавірусам, вызваляць ад выплаты ПДФА
Пуцін таксама паведаміў, што правядзе ў чацвер нараду па падтрымцы будаўніцтва, затым і па авія- і аўтапраму.
"На мінулым тыдні, вы ведаеце, мы разгледзелі сітуацыю ў абаронна-прамысловым комплексе і ракетна-касмічнай галіне. Заўтра прысвяцім асобнае пасяджэнне становішчу спраў у будаўнічай індустрыі", - сказаў ён.
"У бліжэйшы час абмяркуем меры падтрымкі аўтапрама і сельскай гаспадаркі, ЖКГ, лёгкай прамысловасці, авіябудавання, іншых галін", - дадаў Пуцін.
І папрасіў Новака распавесці пра дэталі здзелкі АПЕК +. Затым прэзідэнт РФ заслухаў даклад аб стане рынку працы.