Беларусь атрымала ад Кітая чарговую партыю тэстаў на COVID-19

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларусь атрымала ад Кітая чарговую партыю тэстаў на COVID-19
Беларусь атрымала ад Кітая чарговую партыю тэстаў на COVID-19 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта другі гуманітарны груз з Паднябеснай: у пачатку месяца беларускія ўрачы атрымалі больш за дзве тысячы тэстаў.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Беларусь атрымала больш за 10 тысяч тэстаў на каронавірус ад Кітая ў якасці гуманітарнай дапамогі, паведаміў намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Зяньковіч.

Лекар трымае ў руках прабірку са станоўчым тэстам на каронавірус - Sputnik Беларусь
Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі перавысіла 3,7 тысячы

У сераду ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт з Кітая, які даставіў у рэспубліку звыш за 10,7 тысячы тэстаў для дыягностыкі COVID-19.

"Атрыманыя тэст-сістэмы будуць накіраваны на ўмацаванне лабараторнага патэнцыялу Беларусі па дыягностыцы новага каронавіруса. Наша ўстанова з'яўляецца атрымальнікам гуманітарнага грузу, які ў наступным будзе размеркаваны ў лабараторыі па ўсёй краіне", - заявіў Зяньковіч і падзякаваў кітайскаму боку за падтрымку. Яго словы прыводзіць БелТА.

Гэты гуманітарны груз стаў другім, атрыманых з КНР. Нагадаем, 1 красавіка беларускія ўрачы атрымалі больш за дзве тысячы тэстаў, а таксама медыцынскія ахоўныя касцюмы, інфрачырвоныя тэрмометры, ахоўныя акуляры, аднаразовыя пальчаткі і бахілы.

Такім чынам кітайцы дзякуюць Беларусь за падтрымку: калі Паднябесная перажывала пік каронавіруснай інфекцыі, беларускі бок накіраваў туды два самалёты з неабходнымі медыцынскімі вырабамі.

Стужка навiн
0