МІНСК, 17 кра - Sputnik. Праваслаўная царква сёння адзначае самы смутны дзень літургічнага года - Страсную Пятніцу, у гэты дзень, калі адбыўся суд і крыжаваньне Ісуса Хрыста, у храмах не служацца літургіі і прадпісаны найстражэйшы пост.
"Напярэдадні ў Вялікі чацвер у храмах падчас ютрані чыталі 12 Евангелляў Страсцей Хрыстовых. Сёння ў другой палове дня на сярэдзіну храмаў будзе вынесена Плашчаніца - сімвал той, у якую было загорнута знятае з крыжа акрываўленае цела Збавіцеля", - распавялі Sputnik у Беларускім экзархаце.
Там паведамілі, што прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал адслужыць сёння вячэрню з чынам вынясення плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску, служба пачнецца ў 14:00.
Праваслаўная царква з-за пандэміі каронавіруса заклікала вернікаў маліцца дома, устрымацца ад наведвання храмаў. Святары адзначылі, што вернікі прыслухаліся да закліку архіпастыраў.
"Такіх пустых храмаў не было апошнія 30 гадоў", - сказаў суразмоўца агенцтва. Пры гэтым ён дадаў, што гэта "вымушаная мера".
Заўтра ў праваслаўных - Вялікая субота, падчас якой будуць свяціць кулічы і пасхі. З-за каронавіруса асвячэнне велікодных страваў будзе адбывацца толькі на вуліцы, перад храмамі.